2. чалаве́к, які́ выконвае ця́жкую і ну́дную рабо́ту
3. рабо́чы конь; конь для верхаво́й язды́
4.AmE, infml таксі́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зану́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Пагард.
1. Пра слабага, заняпалага, непрыгляднага чалавека, жывёліну і пад. Адна цяпер снасціна — вуда, А з вудай ты — паўрыбака: Бярэцца розная зануда. І рэдка.. [зловіш] шчупака.Колас.
2. Пра дакучлівага, шкадлівага чалавека. Пасля бліснула папяроса, і даляцела: — Вунь ён, пісака!.. Яго ўжо абязвечыў нехта... Зануда негабляваная!Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gryzmoła
gryzmoł|a
ж.
1.пісака;
2. ~y мн. крымзолі, каракулі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сочини́тель
1.уст. пісьме́ннік, -ка м., літара́тар, -ра м.;
2.(лгун) разг.піса́ка, -кі м., вы́думшчык, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
1. Зняць з сябе тое, чым быў падперазаны (пояс, папругу, рэмень і пад.). Не пазіраючы ні на кога і тупнуўшы разы са два, Пракоп моўчкі расперазаўся і зняў сярмягу.Колас.
2.Разм. Расшпіліцца (пра пояс).
3.перан. Перастаць стрымліваць сябе; стаць недысцыплінаваным, нахабным. Прытым, Зусім расперазаўся [Кузьма], — Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць.Корбан.Цяпер, адганяючы непажаданы ўспамін, .. [Гукан] падумаў інакш, больш злосна: «Зазнаўся, няшчасны пісака... Расперазаўся».Шамякін.
•••
Хоць расперажыся — уволю, колькі хочаш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лама́ка1 ’чалавек, які вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1). З лама́ха (гл.). Суф. ‑ака (замест ‑аха) па тыпу пісака, ваяка, гуляка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 25).
Лама́ка2, лома́ка ’ламачына’ (ТС; ельск., Мат. Гом.), ’старая, сапсаваная рэч’ (ТСБМ), ’чалавек, які нічога не ўмее рабіць’ (докш., Янк. Мат., ТС), ’нязграбны, няздатны’ (ТСБМ), ’гультай’ (Сцяшк.), ’няўмека, няздольны да работы’, ламакава́ты ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр.ломака ’палка, галіна’, ’вялікі, але нязграбны чалавек’, рус.ломака ’ганарлівец, задавака’, каш.łomaga, łȯmaga ’калека, нехлямяжы’. Утворана ад лама́ць і суф. ‑ака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВА́РГАС ЛЬЁСА
(Vargas Llosa) Марыо (н. 28.3.1936, г. Арэкіпа, Перу),
перуанскі пісьменнік. Чл. Перуанскай акадэміі мовы. Прэзідэнт Пэн-клуба (1976—79). З 1959 жыве ў Еўропе (Мадрыд, Барселона, Парыж, Лондан). У раманах «Горад і сабакі» (1962), «Зялёны дом» (1966), «Размова ў «Катэдрале» (1969), «Панталеон і наведвальніцы» (1973), «Цётачка Хулія і пісака» (1977), «Вайна канца свету» (1981), «Гісторыя Майты» (1984), «Хто забіў Паламіна Малера?» (1986), «Апавядальнік» (1987), «Пахвальнае слова мачысе» (1988), аповесці «Шчанюкі» (1967), зб. апавяданняў «Важакі» (1959) сплаў вымыслу з амаль дакументальнымі замалёўкамі з натуры, уражаннямі дзяцінства і юнацтва. Звяртаючыся да вопыту рыцарскага рамана, флабэраўскай традыцыі, экзістэнцыялізму, сцвярджаючы права мастака на творчую свабоду і паслядоўны нонканфармізм, Варгас Льёса робіць кожны з сваіх твораў востраактуальным, чарговым эксперыментам прасторава-часавых і жанравых пабудоў. Аўтар кніг эсэ «Гарсія Маркес: сведчанне богазабойства», «Сакрэтная гісторыя рамана» (абедзве 1971), «Спрадвечная оргія: Флабэр і «Мадам Бавары» (1975), «Паміж Сартрам і Камю» (1981), «Супраць ветру і прыліву» (1983—90), «Праўда няпраўды» (1990), п’ес.
Тв.:
Рус.пер. — Война конца света: Роман. М., 1987;
Кто убил Паломино Молеро?: Повесть, пьеса. М., 1989;
Рота добрых услуг: Романы. М., 1993.
Літ.:
Земсков В.Б. Марио Варгас Льоса: сознание художника и реальность // Латинская Америка. 1975. № 4.