наслае́нне, ‑я, н.

1. Асадачнае ўтварэнне ў выглядзе пластоў зямлі, наслоеных адзін на другі. Геалагічныя наслаенні. Пясчанае наслаенне. // Тое, што наслоена на чым‑н. Наслаенні металаў. Наслаенне пылу.

2. перан. Новыя асаблівасці, рысы культуры, быту, характару, якія далучаюцца да старых, наслойваюцца на старыя. Новыя наслаенні ў развіцці пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пелюха́ ’шалупінне, якое застаецца ў мякіне пасля абмалоту аўса’ (Мядзв.). Да пе́люсць1 (гл.); у разглядаемай лексеме рэалізавала значэнне ’абалонка’ і.-е. *pelə/plē‑ (Махэк₂, 458).

Пе́люха (pielucha) ’пясчанае поле’ (Арх. Федар.) — да пе́ліка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Песчура́, пешчура, п ішчура, nitu чу рына, пя шчурапясчанае поле’ (полац., беш., талач., навагр., карэл., ЛА, 2; маст., Сцяшк. Сл.). Польск. piaszczura, pieszczura. Да пясок (гл.). Аб суф. ‑ур‑а гл. Слаўскі, SP, 2, 27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Песчуга́, пешчуга, п пичуга, пышчуга ’пясчаная, камяністая глеба’ (маст., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім. Жыв. сл.), п’янчугапясчанае поле, на якім нічога не расце’ (пін., Нар. лекс.). Да пясок (гл.). Аб суф. ‑уга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 128–129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рэ́жаць, рэ́жэцьпясчанае поле’ (ЛА, 2). Няма пэўнасці, што слушна вызначана семантыка: жоўты пясок, што там будэ, ек там самэй рэжэць. Адзінкавая фіксацыя, усе астатнія назвы тым ці іншым чынам звязаныя з лексемай пясок. Можна дапусціць уплыў рэжа ’дзёран; дзірван’ (гл. рэж).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАТО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,56 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 660 м, найб. глыб. 22,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 59,6 км². Схілы катлавіны выш. 10—19 м (на Пн і У да 6 м), пераважна разараныя. Берагі выш. да 0,2 м, пясчаныя, па Пн і З зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 3—3,5 м (на Пд да 5,5—8 м) пясчанае і іліста-пясчанае, ніжэй — ілістае. Шыр. паласы падводнай расліннасці 20—25 м, на ПдУ да 75 м. На Пд упадае р. Дзіва, выцякае ручай у р. Лукомка.

т. 8, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пескава́ткапясчанае поле’ (паст., ЛА, 2), ’зямля з пясчаным грунтам’ (ваўк., Сл. рэг. лекс.). Укр. (зах.) пісковатиця, рус. песковатка ’пясчаная зямля, дарога’. Ад прасл. паўн. *peskovatь (параўн. бел. пескаваты, укр. пісковатгш, піскуватий, паўд.-рус. пескаватый, польск. piaskowaty, н.-луж. peskowaty ’пясчаны’), якое з *peskovb‑jь < *рёяъкъ > пясок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жаўтапе́сак Пясчаны бераг, пясчанае дно, пясчаная глеба (Глуск. Янк. II).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пярэ́жар Пясчанае поле, на якім выгараюць пасевы (Мін. Лемц., 15).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

*Сухаве́іца, сухове́іцапясчанае поле’ (Лекс. Бел. Палесся). Відаць, да наступнага (’поле, дзе дуе сухі вецер’). Параўн. Выгонная (Бел.-укр. ізал., 20) са спасылкай на Талстога (Геогр., 129), які лічыў двухкамплектныя спалучэнні з *suxo не характэрнымі сучасным заходне- і паўднёваславянскім мовам, аднак раней прадуктыўнымі, у прыватнасці, у славенскай, і бачыць у слове палескае спецыфічнае семантычнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)