заво́д

1. Прамысловае прадпрыемства, фабрыка (БРС).

2. Месца, дзе стаіць печ для выпальвання цэглы, выганкі дзёгцю (Слаўг.).

3. Месца, дзе стаяць вуллі; пчальнік (Нас.).

4. Гаспадарчая ўстанова (Нас. АУ).

ур. Завод (поле на месцы жалезаробчага завода, 1783) каля в. Віравая Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

за́вад

1. Месца, дзе зроблена печ для вырабу шкла, для выпальвання вугалю, для выганкі смалы, дзёгцю (Маг. губ. Карскі, 3).

2. Новае месца пасялення; пачатак забудавання (Слаўг.).

3. Парода, звычайна гатунковае насенне (Слаўг.).

4. Пчальнік (Слаўг.).

в. За́вад (цяпер частка в. Віравая), в. За́вад (Пчэльня) Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

стан

1. Месца для стаянкі жывёлы ў поўдзень на полі або ў лесе (Бых., Жытк., Кліч., Краснап. Бяльк., Мін., Пар., Слаўг.). Тое ж становішча (Кузн. Касп.), станок (Слаўг.).

2. Начная паша (Жытк.).

3. Дарэвалюцыйнае адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета (БРС); месцазнаходжанне станавога прыстава (Дэмб.).

4. Месца, выбранае для стаяння (Нас.).

5. Стаянка, лагер войск (БРС).

ур. Арлоў Стан, Асінавы Стан, Цімошанкаў Станок (месца ў лесе) каля в. Шаламы Слаўг., Васількоў Стан (поле на месцы лесу, пчальнік) каля в. Дабранка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)