шал, -у, М -е, м.

1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем, шаленствам; раз’юшанасць.

Чалавек быў у шале і ні на што не зважаў.

2. мн. -ы, -аў. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка.

Спыніце свае шалы.

Ад чужога шалу ў галаве круціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́нія, ‑і, ж.

1. Псіхічны стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на якой‑н. адной ідэі. Манія праследавання.

2. перан. Незвычайная цяга, слабасць да чаго‑н.

[Ад грэч. mania — шаленства, захапленне, цяга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

психи́ческий псіхі́чны;

психи́ческое расстро́йство псіхі́чнае расстро́йства;

психи́ческие боле́зни псіхі́чныя хваро́бы;

психи́ческая ата́ка воен. псіхі́чная ата́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dyskomfort, ~u

м. дыскамфорт;

dyskomfort psychicznny — псіхічны дыскамфорт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

psychiczny

psychiczn|y

псіхічны;

choroby ~e — псіхічныя хваробы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЫДАКТАГЕНІ́Я,

негатыўны псіхічны стан вучня, выкліканы парушэннем пед. такту з боку выхавальніка (настаўніка, трэнера). Выяўляецца ў фрустрацыі, страху, прыгнечаным настроі і інш. Адмоўна ўплывае на дзейнасць вучня, ускладняе міжасобасныя адносіны. У аснове ўзнікнення Д. — псіхічная траўма, атрыманая вучнем па віне педагога. Д. можа стаць прычынай неўрозаў. Каб прадухіліць узнікненне Д., педагог павінен імкнуцца да макс. тактоўнасці ў абыходжанні, улічваць узроставыя і індывідуальна-псіхал. асаблівасці вучняў.

т. 6, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУНГ-ФУ́, кун-фу (кіт. старанныя заняткі, трэніроўка),

адна з сістэм адзінаборстваў без зброі (практыка псіхафізічнага трэнінгу): аснова кэмпо; частка сістэмы ушу. Сфарміравалася ў Кітаі каля 960—1200. Дала пачатак яп. сістэмам джыу-джыцу і каратэ. У ЗША культывуецца з 1940-х г., у Еўропе — з сярэдзіны 1950-х г. Адметныя рысы стылю — псіхічны трэнінг, загартоўванне цела, развіццё скорасна-сілавых якасцей. Папулярызатар і распаўсюджвальнік К.-ф. — Б.​Лі (ЗША).

т. 9, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ма́ня ’прывід, здань’ (Рам. 8), ма́нія ’тс’ (Ян.), укр. манія́, рус. паўн., усх. манья́ ’тс’. Да мана́ (гл. мані́ць) (Семяновіч, AfslPh, 11, 310). На месца націску ўплывае лексема ма́ніяпсіхічны стан’. Сюды ж манячыць ’ледзь бачыць’ (паўд.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕССВЯДО́МАСЦЬ,

стан асобы, пры якім з-за хранічнай душэўнай хваробы ці часовага расстройства душэўнай дзейнасці яна не здольная ўсведамляць свае ўчынкі і кіраваць імі; акалічнасць, якая выключае злачыннасць дзеяння і крымін. адказнасць за яго. Для вырашэння пытання пра бессвядомасць назначаецца судова-псіхіятрычная экспертыза, на падставе вывадаў якой следчыя органы або суд канстатуюць псіхічны стан асобы пры ўчыненні пэўнага грамадска небяспечнага дзеяння. Да асобы, якая пры гэтых абставінах знаходзілася ў стане бессвядомасці, суд можа ўжыць прымусовыя меры мед. характару.

т. 3, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манафо́бія

(ад мана- + -фобія)

псіхічны стан, пры якім чалавек баіцца застацца адзін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)