1. Тое, што і прыжыцца (у 2 знач.). «Прыжыве — зраблю прышчэп, — падумаў .. [Андрэй]. — Не прыжыве — за верх і вон з гародчыка.. Што іх — есці калі будзеш, грушы тыя?»Пташнікаў.
2.каго. Нарадзіць, даць жыццё дзіцяці (звычайна ад пазашлюбнай сувязі). — Бач, што ён зрабіў: прыжыў дзіця, кінуў-рынуў, і памінай як яго звалі.Сабаленка.З дачкой Барабанчыкавай ветэрынар прыжыў сабе сына, Паўла Будніка.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прышчапіць 1 (у 1, 2 знач.).
2. Прышчэпачны прэпарат.
3. Тое, што і прышчэп. Нарэшце Ваня зайшоў да гаспадара, у якога яшчэ зусім не было саду, а ў агародзе тырчала ўсяго толькі каля дзесятка прышчэпак.Кулакоўскі.
4. Заціскачка для прымацавання чаго‑н. На зямлі ў тазіку было яшчэ ладна бялізны, адкуль Таня брала яе.. А на шыі ў Тані вянком віселі прышчэпкі.Паўлаў.[Янушак] надзеў .. шаўковую кашулю і белы ў чорную палоску гальштук з прышчэпкай.Дайліда.
•••
Пастэраўскія прышчэпкі — прышчэпкі супраць шаленства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прырасці́‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце; пр. прырос, ‑расла, ‑ло; зак.
1. Зросшыся з чым‑н., утварыць адно цэлае; прыжыцца. Прышчэп прырос. □ Пяць груш і яблынь пасадзілі Мы ў гонар дружбы і любві. І пастаялі ў задуменні, І пажадалі без прамоў, Каб прырасло мацней карэнне, Як наша прырасла любоў.Панчанка.//перан. Моцна прывыкнуць, прывязацца да чаго‑н. — Прырасла ты, Наташа, да свайго гэтага агарода моцна, а парваць з ім усё ж давядзецца.Асіпенка.[Ксавэру Блецьку] ужо цяжка было на старасці год выбівацца з той каляіны, да якой прырос за доўгія гады.Чорны.
2.перан. Шчыльна прыстаць да чаго‑н., застацца на месцы, стаць нерухомым. Ульяна ўстала з ложка, падышла да стала, дзе, расставіўшы ногі ў чорных валёнках-бурках, прырос да падлогі дзед Тодар.Пташнікаў.Той бедны дзяцел да сука прырос, аж па спіне прайшоў мароз.Дубоўка.
3.Разм. Павялічыцца ў колькасці, у памерах. Толькі за сем месяцаў з ліменскіх лясоў вывезена шаснаццаць тысяч кубаметраў драўніны, у паўтара раза больш, чым за год прырасце.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)