прыхіля́цца несов.

1. пригиба́ться, приклоня́ться;

2. (да чаго) прислоня́ться (к чему);

3. (да каго, чаго) прижима́ться (к кому, чему); припада́ть (к кому, чему), льнуть (к кому, чему);

4. (да каго) чу́вствовать расположе́ние (к кому);

1-4 см. прыхілі́цца;

5. страд. пригиба́ться, приклоня́ться; прислоня́ться; прижима́ться; см. прыхіля́ць1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lhnen

1.

vt (an, gegen A) прыхіля́ць, прыстаўля́ць (да чаго-н.)

2.

(sich)

1) (an, gegen A) прыпіра́цца, прыхіля́цца (да чаго-н.), абапіра́цца, аблако́чвацца (на што-н.)

2) (über A) пераве́швацца (цераз што-н.)

sich aus dem Fnster ~ — высо́ўвацца з акна́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гарну́ць, гарну, горнеш, горне; незак., каго-што.

1. Выграбаць, выцягваць дробныя прадметы адкуль‑н. Гарнуць вуглі з печы. □ Гарні, гарні бульбу з печы У торбачку — ды на плечы. З нар. песні.

2. Збіраць у адно месца. Прыйшла восень, за работу, Атрымай на працадні, Што зароблена — па праву На вазы сабе гарні. Русак. // перан. Набываць вельмі многа чаго‑н.; з прагнасцю хапаць, заграбаць. Сабяга да сябе гарнуў усё: і што ляжыць дрэнна і што слаба на месцы трымаецца... Шахавец.

3. Прыхіляць, туліць да сябе. Гарнуць да сэрца. // перан. Схіляць, скіроўваць (думку, справу і пад.). — Ведаю, куды ты горнеш, — абапёршыся на локаць, злосна зашаптала старая. — Відаць, той ламачыны, што аднекуль прывалок, не знайшоў у гумне? Гурскі. Толік Скуратовіч гарнуў сваё: — Нам трэба падацца бліжэй да дарогі. Чорны.

4. Разм. Прыцягваць, прывабліваць сабой каго‑н. Навука гарнула Сцёпку і давалася яму лёгка. Колас. // безас. Хіліць, цягнуць да чаго‑н. Яго гарнула да кніжак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпада́ць1 ’нізка нахіляцца, апускацца; прыціскацца’, ’даставацца, выпасці каму-небудзь; здарыцца, аказацца’, ’прыйсціся’ (ТСБМ, ТС), ’апускацца’ (ТС), ’спадабацца на смак’ (паст., Сл. ПЗБ), ’здарацца, выпадаць’ (Бяльк.). Рус. припада́ть ’прыхіляцца, прыціскацца; нахіляцца’, ’здарацца, адбывацца’, ’нечакана з’яўляцца’, ’шчыльна прылягаць’, ’кульгаць’ і да т. п., укр. припада́ти ’падаць, класціся на што-небудзь’, ’нахіляцца’, ’падыходзіць; пасаваць’, ’кульгаць’, ст.-рус. прыпадати ’схіляцца, прыгінацца’, ’падаць, здыхаць’, польск. przypadać ’прытуляцца’, ’пазбягаць, падскокваць’, ’здарацца’, чэш. připadati ’прыходзіцца (на долю); наставаць’, славац. pripadať ’прыходзіцца; прыпадаць (на долю)’, в.-луж. připadać ’прыналежаць; прыходзіцца’, серб.-харв. при́падати ’належаць; даставацца на долю’, ’прыхіляць, прыціскаць’, славен. pripádati ’даставацца на долю’; ’належаць’, балг. припа́дам ’схіляцца, падаць’, ’страчваць прытомнасць’. Прасл. *pripadati з першасным значэннем ’упасці да ног’, захаваным у ст.-слав. припасти (Сной₂, 577). Прэфіксальны дэрыват ад *padati.

Прыпада́ць2 ’прыставаць (пра хваробу)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. з Латвіі і Літвы припада́ть ’хварэць, хілець’, польск. przypadłość ’хвароба, недамаганне’. Да прыпада́ць1; параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164. Параўн. яшчэ рус. пасть (аб скаціне) ’здохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слані́ць ‘хіліць; прыстаўляць’ (Нас., Ласт.), слані́цца ‘хіліцца, прыхіляцца, адхіляцца’ (Нас., Ласт.), часцей з прыстаўкай: заслані́ць, прыслані́ць, сланя́ць ‘хістаць, вадзіць у бакі’ (ТСБМ), сланя́цца ‘хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты)’, ‘злёгку хістацца’ (ТСБМ, Сержп.), ‘хістацца’ (воран., Сл. ПЗБ, Варл.) — ітэратыў да зваротнай формы, як і рус. слоня́ться (КЭСРЯ, 415). Укр. слони́ти ‘сшываць дзве паловы штаноў у хаду’, слоня́тися ‘сланяцца; ісці няцвёрдай хадой, пакачвацца’, рус. дыял. слонить ‘прыстаўляць’, ‘сшываць кускі тканіны буйнымі шыўкамі’, заслони́ть, прислони́ть, польск. słonić, słaniać się, в.-луж. zasłonić, чэш. sloniti, cloniti ‘засланяць’, славац. sloniť, cloniť, серб.-харв. засло́нити, славен. slonéti ‘абапірацца, прыхіляцца’, балг. заслоня́. Прасл. *sloniti параўноўваюць з лат. slenêt ‘біць, калаціць’, slànît ‘накідваць; біць’, ст.-інд. śráyatē ‘прыхіляецца’, śráyati ‘прыстаўляе, накладвае’, далей з літ. šliẽti, šliejùпрыхіляць’, лац. clīno, ‑āre ‘нахіляць, гнуць’ і інш., якія да і.-е. кораня *k̂lei‑, *k̂loi‑, *k̂li‑ ‘хіліцца, прыхіляцца’. Гл. Брукнер, 500; Фасмер, 3, 675; Махэк₂, 556; Фрэнкель, 1004; Шустар-Шэўц, 1306, 1737; ЕСУМ, 5, 308. Варбат (Этимология–1972, 44) разглядае *sloniti як каузатыў да *slęnǫti ‘дасягнуць, прыстаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тулі́ць, тулю. туліш, туліць; незак., каго-што.

1. Прыхіляць, гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай. Нясе з яслей маці сына, Песціць яго, туліць... Колас. [Янка] гладзіў Аленіны валасы, праводзіў шурпатымі, прапахлымі лазою далонямі па яе твары, туліў да сябе, прыпадаў да вуснаў. Лупсякоў. // Беражліва трымаць, прыхінаць да сябе. Усё на скверах і ў парках адцвітала, а Марына туліла да грудзей свежыя, яркія кветкі. Грамовіч. // Шчыльна прыціскаць, прытульваць што‑н. Сіўка спачатку пырхала на яго і туліла вушы, а потым прызвычаілася ці можа таксама ўцяміла, што .. [козлік] яе «ветэрынар». Брыль. [Гняды] раз-поразу фыркае, туліць да галавы вушы і круціць хвастом. Чарнышэвіч. [Сашка] туліў да рукі мокрую ад крыві хустачку. Чорны. Вецер туліў плацце да .. ног [Веры]. Пестрак. // Хаваць што‑н. у што‑н. [Надзя] туліла ў шырокі плашчык сваю фігуру цяжарнай жанчыны, саромелася і адчувала сябе няёмка. Машара. Мы тулім у каўняры галовы, ляніва адмахваемся ад камароў і хмура маўчым, нібы толькі што пасварыліся. Шашкоў.

2. перан. Хаваць, укрываць каго‑н., служыць прытулкам для каго‑н. Лясы тулілі неспакойных людзей, на якіх падала панская няласка і паліцэйская помста. Колас. Нас тут гуляць і клён і сасна, Берагуць ад відна да відна. Астрэйка. Пушча і ночка яе [песню] гадавалі, Няньчылі казкамі ночы нямой; Дождж і расіца вясною купалі, Снежныя буры тулілі зімой. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слой1 ‘пласт чаго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС, Сцяшк., З нар. сл., Сл. ПЗБ), ‘гадавы круг у зрэзе дрэва’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Укр. дыял. слій, слой ‘пражылкі ў драўніне’, ‘пасма, валакно’, рус. слой ‘пласт’, польск. słój ‘пласт; пражылкі ў драўніне’, чэш. sloj ‘пласт, гадавое кальцо ў дрэве’, славац. sloj ‘пласт’, славен. slòj ‘брудная лужына; горны пласт’, балг. слой ‘пласт; корка лёду’, макед. слој “пласт’. Прасл. *sъlojь < *sъliti, г. зн. першапачаткова ‘тое, што злілі’ з чаргаваннем у корані i/o, параўн. лой, пралой (гл.). Гл. Бернекер, 1, 729; Праабражэнскі, 2, 323, 387; Фасмер, 3, 674; Сной₁, 581; Борысь, 559. Роднасць *sъlojъ з ст.-прус. slayan ‘полаз саней’, літ. šliẽti, šliejùпрыхіляць’, лат. slíet ‘тс’, авест. srayati ‘ён прыхіляецца’, ст.-сакс. hlinōn ‘прысланяць, абапірацца’ (Траўтман, 309; Мюленбах-Эндзелін, 3, 939 і наст; Махэк₂, 555) і рэканструкцыя *slojь Фасмерам (3, 674) лічыцца менш верагоднай. Апошнюю версію рашуча падтрымлівае Трубачоў (Ремесл. терм., 256–257), які рэканструкцыю *sъlojь адносіць толькі да слой2 (гл.). Агляд версій гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 302–303.

Слой2 ‘гліняны паліваны посуд з накрыўкай’ (ПСл), ‘(высокая) шкляная або гліняная пасудзіна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Сл. ПЗБ, З нар. сл., ЛА, 5), сло́ік ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Варл., Сцяшк., З нар. сл., ЛА, 5), ‘высокі гліняны збан’ (Шат.), сло́вік (< сло́ік) ‘слоік’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Жд. 1, Сл. Брэс.). Укр. слой, слоїк ‘шкляны або гліняны посуд’, дыял. слій, слой ‘міска; куфаль’, польск. słój, słoik ‘шкляная банка’, в.-луж. słojk ‘пасудзіна для масла’, н.-луж. słój ‘міска, бляшанка’. Брукнер (500), Борысь (559) не аддзяляюць ад слой1 (гл.), а Трубачоў (Ремесл. терм., 256–257) рэканструюе прасл. *sъlojь, утворанае з прыст. съ‑ і іменнай асновы *‑lojъ: *liti ‘ліць’, якое потым наблізілася да *slojь ‘слой, пласт’, што адбылося ў польскай мове ў перыяд яе ўжо адасобленага жыцця, паколькі там тое і другое дало słój. Украінскую форму ён разглядае (там жа) як запазычанне з польскай, тое ж трэба, відаць, прызнаць і для беларускага слова. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 307.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трам ’апорная бэлька ў хаце пад столлю’ (Бяльк., Байк. і Некр., В. В., Мат. Гом., Гарэц.; мсцісл., З нар. сл.; гродз., мін., мсцісл., ельск., ЛА, 4), ’падоўжная бэлька, якая падтрымлівае папярочныя’ (Пятк. 2, Сцяшк., Шушк., ТС), ’ствол дрэва’ (Мат. АЛА), ’кіль’ (Некр. і Байк.), ’калок’ (Яруш.), трамкі́ ’апошнія вянкі зруба’ (ельск., ЛА, 4), тран ’апорная бэлька’ (іўеў., слонім., рэч., ЛА, 4), прам ’тс’ (лун., там жа), отра́м, атра́м ’тс’ (бяроз., чашн., там жа), штрам ’тс’ (брасл., шарк., глыб., лаг., ЛА, 4) і штра́ма ’тс’ (віл., лаг., там жа), а таксама тра́ма ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Кал., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шушк., ТС; гродз., мін., ЛА, 4; Сл. ПЗБ), ’прастора паміж бэлькай і столлю’ (Жд. 1), ’бэлька ў столі’ (брагін., Шатал.). Ст.-бел. трамъ ’бервяно, бэлька’ (XVII ст.; Ст.-бел. лексікон, КГС). На беларускай тэрыторыі сышліся, магчыма, два варыянты адной і той жа лексемы (рэаліі) — тра́м(а) і атра́ма, якія, аднак, могуць мець рознае паходжанне. Лексема трам (польск. tram, tranдыял. паўд.-усх. ’падваліна, падруба’, паўн.-усх. trama ’апорная бэлька’, в.-луж. trama, н.-луж. tramʼ, trama ’дручок, дубіна’, ’апорная бэлька’, ст.-чэш., славац. trám ’бэлька, брус’, харв. кайк. trȃm, славен. trȃm, tramȗ ’бервяно, брус’) запазычана з с.-в.-ням. trām, drām ’бервяно, бэлька’, параўн. с.-н.-ням. trāme ’бэлька’, ст.-фрыз. trām(e) ’брус, бэлька’, нарв. tram ’драўляны парог’ (Клюге, 785; ЕСУМ, 5, 617) і праз заходнеславянскія мовы (пераважна праз польскую) трапіла на беларускую (і ўкраінскую) моўную тэрыторыю (Брукнер, 574–575; Махэк₂, 649; Скок, 3, 490; Бязлай, 3, 211; Сной₂, 776; Булыка, Запазыч., 323; Голуб-Копечны, 388; Голуб-Ліер, 486). Лексема атра́ма пашырылася з балтыйскай моўнай тэрыторыі, параўн. літ. atramà ’падпорка’, ’апірышча’, ’спінка крэсла, канапы’, atramstýti ’падперці/падпіраць, прыхіліць/прыхіляць’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 50; Лаўчутэ, Балтизмы, 41). Назіраецца іх узаемадзеянне (трам‑а, а‑трам). Далей ням. тэрмін суадносяць са ст.-грэч. τέρεμνον ’сені, гасцёўня’, з лац. trabs < і.-е. *drabma, альбо адносяць да і.-е. асновы *ter‑ ’прабірацца, дасягаць’, ’праходзіць праз што-небудзь’, узмоцненай фармантам *‑т; дапускаецца мажлівасць існавання праславянска-прагерманскай лексемы (Скок, там жа). Петр (В. В., 21, 207–217) дапускае роднаснасць прасл. *tramъ са ст.-грэч. τραφηξ, лац. trabs ’бервяно’, ’дрэва’, ’карабель’, што даволі сумніўна. Сюды ж тру́ма, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ліць ‘вадзіць у гульні ў хованкі’: у хованкі гулялі, адзін ту́ліць, а ўсе хаваліса (гродз., Нар. словатв.). Магчыма, да тулі́ць (гл.) у значэнні ‘закрываць вочы’.

Тулі́цьпрыхіляць, гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай, шчыльна прыціскаць, гладзіць, прытульваць’ (ТСБМ, Гарэц.), ‘прымаць каго-небудзь пад заступніцтва, ахову (напр., сірату)’ (Нас.), ‘закрываць, затуляць’ (Яруш.), ‘утойваць, хаваць’ (ТС, Байк. і Некр., ТСБМ, Нас.), ‘служыць прытулкам для каго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт.), перан. ‘гаварыць праўду ў вочы’: ён вока ня ту́ліць (Шат.); тулі́цца ‘хавацца, затойвацца’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘размяшчацца дзе-небудзь у зацішным месцы, пад аховай чаго-небудзь’ (ТСБМ, Касп.), ‘гарнуцца, з любасцю прыхінацца’ (Некр. і Байк., Варл.), ‘хінуцца, прыязна адносіцца, песціцца, прыхіляцца’ (Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Яруш.), тулі́тисʼе ‘прыціскацца, хавацца’ (Вруб.), тулэ́тысь ‘тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. тули́ти, тули́тися ‘туліць, абдымаць’, рус. тули́ть ‘хаваць, закрываць’, тули́ться ‘хавацца, затойвацца’, польск. tulić (się) ‘чулліва прыціскаць, -цца’, ст.-польск. tulić ‘хаваць’, н.-луж. tuliś ‘гнуць’, ‘утаймоўваць’, ‘хаваць’, в.-луж. tuleć, tulić ‘прыціскаць, гнуць’, чэш. tuliti se ‘сціскаць’, ‘туліцца, прыціскацца’, славац. túliť sa ‘тс’, славен. дыял. tuliti ‘загортваць, звіваць у рулон’, ‘мяць’, túliti se ‘сціскаць’, ‘прыціскаць’, серб. дыял. ту́лʼит ‘гасіць полымя’, ‘згортваць, згібаць’, ‘схіляць галаву’, макед. тули ‘хаваць, прыкрываць’, тули се ‘хавацца’, балг. ту́ля (се) ‘тс’, ц.-слав. затулити ‘схаваць’. Прасл. *tuliti (sę) ‘прыціскаць, туліць, хаваць, утаймоўваць; заспакойваць’ суадносяць з *tulъ ‘калчан’ (гл. тул2), што сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі, гл. Фасмер, 4, 117. Трубачоў (Дополн., 4, 118) услед за Якабсонам (IJSLP, 1/2, 1959, 273) звязвае рус. тули́ть з тул, туловище, тулья (гл. тулава). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 671–672; Арол, 4, 115–116. Борысь (653) бачыць у прасл. *tuliti (sę) адыменны дзеяслоў, утвораны ад прасл. *tulъ/*tulo ‘труба, трубка, калчан’, першасным значэннем якога было б ‘навіваць на трубку’. Значэннем і формай лексема *tuliti злілася з блізкім прасл. *toliti ‘заспакойваць, утаймоўваць’: ст.-польск. tolić ‘ахопліваць рукамі, гарнуць да сябе’, ст.-рус. толити ‘прысаромліваць, сарамаціць’, рус. толить ‘заспакойваць’, укр. толи́ти ‘стрымліваць, заглушаць, уціхамірваць’, серб. то̀лити, харв. tòliti ‘заспакойваць, суцяшаць, спатольваць’, бел. напато́ліць, пато́ля (гл.), якое ад і.-е. асновы *tel‑/*tol‑/*tl̥‑. Меркаванні аб запазычанні з польск. tulić się (Сл. ПЗБ, 5, 145) не маюць падстаў. Гл. таксама туляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клець ’сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., ДАБМ, Тарнацкі, П. С., Шушк., Бломкв., Сержп. Грам., Сержп. Прымхі, Нік. Очерки, Бяльк., Яруш., Нар. словатв., Сцяшк., Грыг., Мал., Шн., Некр., Хар., Сержп., Маш., Гарэц.). Укр. кліть, рус. клеть, балг. клет, макед. клед, серб.-харв. кле̑т, славен. klét, польск. kleć, чэш. klec. У гэтых паралелях адзначаецца тры асноўныя значэнні: ’сялянскі будынак для захавання маёмасці, свіран’, ’часовае памяшканне, прыбудова’, ’хаціна, будан’. Першае значэнне адзначана практычна ва ўсіх славянскіх мовах, другое і трэцяе пераважна на сербска-харвацкай, рускай і польскай тэрыторыях. Унутраную форму зберагло толькі серб.-харв. кле̑т ’будан, сплецены з прутоў’. Аб той жа ўнутранай форме сведчаць значэнні прасл. klětъkа ’клетка для птушак і жывёл’. На гэтай аснове рэканструюецца прасл. klětь ’будан, складзены з жэрдак і аплецены прутамі’. Таму нельга пагадзіцца з рэканструкцыяй Махэка (ВЯ, 1957, I, 97), які бачыць у аснове першаснага значэння ’зруб у якасці свірана’. У сувязі з гэтым узнікае праблема адносін прасл. klětь да літ. klė́tis ’кладоўка, свіран’, лат. klēts ’тс’. Эндзелін (Мюленбах-Эндзелін, 2, 225) лічыць іх генетычна тоеснымі са славянскімі. У якасці крытэрыю ён прыводзіць архаічнасць вакалізму, але такі вакалізм вядомы і ў пазнейшых запазычаннях з усходнеславянскіх моў. Лінгвагеаграфічны крытэрый сведчыць аб другаснасці літ. klė́tis і яго запазычання з перыферыйнага польскага дыялекту. Што датычыць прасл. klětь, то яго спрадвечнасць давесці цяжка. Версія Махэка (цыт. праца) klětь < *klēu̯‑ti фанетычна і семантычна неверагодная (першаснае значэнне ’сціскаць, зачыняць’). Семантыка прасл. klětь добра адпавядае семантыцы і.-е. k̑lei̯ (’прыстаўляць, прыхіляць’, ’будан з жэрдак’, ’краты’), але фанетыка застаецца нявытлумачанай. Яшчэ Шахматаў (AfSlPh, 33, 90) выказаў гіпотэзу аб кельцкай крыніцы славянскага слова. Параўн. ст.-ірл. clíath ’пляцень, краты’, clíthar ’хаціна’, гал. *klēta ’пляцень, краты’. Кельцкія словы ў адрозненне ад славянскіх маюць надзейную індаеўрапейскую этымалогію і зыходзяць да архетыпа *k̑lei‑t (і.-е. ei > пракельц. ē): гоц. hleiþra ’будан’, ст.-грэч. κλισία (< *klitia ’тс’), літ. šlitìs ’адрына’. У аснове гэтай групы паралелей ляжыць і.-е. k̑lei са значэннем ’пакласці, прыхіліць’ (ст.-інд. śrayate, ст.-грэч. κλίνω, лац. clino і інш.). Апрача гэтага, індаеўрапейскія паралелі маюць яшчэ значэнне ’лесвіца’ (ст.-грэч. κλίμαξ, ∼ ням. Leiter, літ. šlìtė) і ’пляцень’ (ірл. clíath, лат. slits). Такім чынам, прасл. klětь адлюстроўвае кельцкую фанетыку (k < і ē < еі) і семантыку (Мартынаў, SO, 29, I/2, 161–164; Мартынаў, Язык, 38–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)