ссуро́чыць

прынесці няшчасце, пашкодзіць каму-небудзь, чаму-небудзь (ссурочыць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ссуро́чу ссуро́чым
2-я ас. ссуро́чыш ссуро́чыце
3-я ас. ссуро́чыць ссуро́чаць
Прошлы час
м. ссуро́чыў ссуро́чылі
ж. ссуро́чыла
н. ссуро́чыла
Загадны лад
2-я ас. ссуро́ч ссуро́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час ссуро́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прытара́ніцьпрынесці, прыцягнуць’ (рагач., Мат. Гом.). Рус. притара́нитьпрынесці, прыцягнуць што-небудзь цяжкае’. Да тара́ніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прынесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.

Незак. да прынесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ска, -і, ДМ трэ́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Тонкі кавалак дрэва, адчасаны ад бервяна, палена і пад.; шчэпка.

Прынесці трэсак на падпалку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыне́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прынесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напсава́ць, -сую́, -суе́ш, -суе́; -суём, -суяце́, -сую́ць; -су́й; -сава́ны; зак.

1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. матэрыялу.

2. каму-чаму. Прынесці шкоду.

Н. справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак.

У выразе: саслужыць службу каму

1) зрабіць паслугу.

С. службу даўняму сябру;

2) прынесці карысць.

Старыя рэчы яшчэ саслужаць сваю службу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прытаго́сіцьпрынесці, прыцягнуць’ (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эшафо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Памост для пакарання.

Э. з шыбеніцаю.

Узысці на эшафотпрынесці сваё жыццё ў ахвяру чаму-н.

|| прым. эшафо́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)