прыве́сіць, -е́шу, -е́сіш, -е́сіць; -е́шаны; зак., што.

Прымацаваць у вісячым становішчы.

П. лямпу да столі.

|| незак. прыве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыве́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымацава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымацаваць і прымацавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысты́ркнуцьпрымацаваць’ (Ян.). Гл. то́ркаць, ты́ркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прышвартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Паставіць на прычал, прымацаваць швартовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак.

1. што і да чаго. Прымацаваць, завязваючы.

П. лейцы да канавязі.

2. каго-што да каго-чаго. Прымацаваць, злучаючы рэменем, вяроўкай і пад.

П. каня да дрэва.

3. перан., што да чаго. У думках злучыць, суаднесці з чым-н.

П. пабудову да мясцовасці.

|| незак. прывя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прывя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і прывя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгвазда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. што. Прымацаваць, прыбіць гваздамі. Прыгваздаць бэльку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымацо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымацоўваць — прымацаваць і прымацоўвацца — прымацавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асадзі́ць¹, асаджу́, аса́дзіш, аса́дзіць; аса́джаны; зак., што.

Умацаваць што-н. на чым-н., прымацаваць, уставіць у аправу, у рамку.

А. касу.

А. карціну.

|| незак. аса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикрепи́ть сов.

1. (крепко приделать) прымацава́ць, мног. папрымацо́ўваць; (прибить) прыбі́ць, мног. папрыбіва́ць; (приколоть) прыкало́ць, мног. папрыко́лваць, прышпілі́ць, мног. папрышпі́льваць; (приклеить) прыкле́іць, мног. папрыкле́йваць; (пришить) прышы́ць, мног. папрышыва́ць;

2. в др. знач. прымацава́ць, мног. папрымацо́ўваць;

прикрепи́ть отстаю́щего ученика́ к си́льному прымацава́ць адстаю́чага ву́чня да мо́цнага;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак. (разм.).

1. чаго. Зварыць ці заварыць у дадатак да зваранага, заваранага раней.

П. бульбы.

П. кавы.

2. што. Зваркай прымацаваць; прыварыць.

П. планку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)