аптыміза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Працэс надання чаму‑н. аптымальных, найбольш выгадных характарыстык, суадносін. Распрацоўка тэорыі аптымізацыі паліўна-энергетычнага балансу краіны. // Прывядзенне сістэмы ў найлепшы (аптымальны) стан. Электронна-вылічальнай машыне зададзена праграма аптымізацыі размеркавання нагрузкі паміж рабочымі апаратамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приво́дI м.

1. (действие) прыво́д, -ду м., прывядзе́нне, -ння ср.;

2. юр. прыво́д, -ду ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

doprowadzenie

н.

1. прывядзенне;

doprowadzenie do porządku — прывядзенне ў парадак;

2. падвод; падвядзенне;

3. забеспячэнне;

doprowadzenie prądu — забеспячэнне (сілкаванне) токам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

туале́т, -а і -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Адзенне, убранне.

Багаты т.

Дарожны т.

2. -у. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне і пад.).

Займацца туалетам.

3. -а. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, апранаюцца і пад.

4. -а. Прыбіральня (у 2 знач.).

|| прым. туале́тны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Туалетнае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргумента́цыя

(лац. argumentatio)

1) прывядзенне доказаў, аргументаў 2) сукупнасць аргументаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Instndsetzung f - рамо́нт, прывядзе́нне ў спра́ўны стан

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

uruchomienie

н. прывядзенне ў рух, пуск;

uruchomienie fabryki — пуск завода

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Vollstrckung f -, -en юрыд. прывядзе́нне ў выкана́нне (прыгавору)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АПРАЦО́ЎКА ў музыцы,

у шырокім сэнсе — змяненне арыгінальнага нотнага тэксту муз. твора з пэўнай мэтай: прыстасаванне яго для выканання інш. складам выканаўцаў (аранжыроўка), прывядзенне ў адпаведнасць з тэхн. узроўнем пэўнага кантынгенту выканаўцаў (аблегчанае пералажэнне або, наадварот, віртуозная транскрыпцыя), стварэнне акордавага суправаджэння да аднагалосай мелодыі (гарманізацыя), мадэрнізацыя твора. Апрацоўкай называюць таксама далучэнне інстр. суправаджэння да нар. песні або яе харавое выкладанне.

Апрацоўкай нар. мелодый займаліся з канца 18 ст. многія вядомыя кампазітары (І.​Гайдн, Л.​Бетховен, І.​Брамс, М.​Балакіраў, М.​Рымскі-Корсакаў, П.​Чайкоўскі, А.​Лядаў і інш.). Падобныя апрацоўкі паступова вылучыліся ў самаст. муз. жанр, які атрымаў вял. развіццё ў многіх нац. кампазітарскіх школах, у т. л. ў беларускай.

С.​Г.​Нісневіч.

т. 1, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rteilsvollstreckung f -, -en выкана́нне прысу́ду, прывядзе́нне прыгаво́ру ў выкана́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)