dokładać

незак. дакладаць; дабаўляць, прыбаўляць;

dokładać starań, żeby co zrobić — прыкладаць намаганні, каб што зрабіць;

dokładać do interesu — мець страты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

znehmen*

1. vi

1) павялі́чвацца, прыбыва́ць (пра ваду); узмацня́цца, узраста́ць;

an Verstnd ~ паразумне́ць, стаць разумне́йшым

2):

an Gewcht ~ паўне́ць; прыбаўля́цца ў вазе́

2. vt

1) прыбаўля́ць, далуча́ць, браць дадатко́ва

2) прыбаўля́ць у вазе́;

er hat zwei Klo zgenommen ён папра́віўся на два кілагра́мы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zsetzen

1. vt дадава́ць, прыбаўля́ць

2. vi (D)

1):

dem Finde schwer ~ нане́сці праці́ўніку вялі́кія стра́ты

2) насяда́ць; дакуча́ць [назаля́ць] каму́-н. (пытаннямі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zrechnen vt

1) прылі́чваць; прыбаўля́ць; налі́чваць (працэнты)

2) (D) прылі́чваць, адно́сіць (каго-н. да каго-н., чаго-н.)

3) (D) прыпі́сваць (памылку і г.д. каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zschießen*

1. vi (s) (auf A) кі́нуцца (стрымгалоў) (да каго-н.,чаго-н.)

2. vt дабаўля́ць (грошы); прыбаўля́ць;

j-m inen wütenden Blick ~ кі́нуць на каго́-н. лю́ты по́зірк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nchtragen* vt

1) (j-m) насі́ць (што-н. за кім-н.)

2) уно́сіць дадатко́ва, прыбаўля́ць

3) (j-m) не дарава́ць (чаго-н. каму-н.), быць злапа́мятным (у адносінах да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zlegen

1. vt

1) даклада́ць, дадава́ць, прыбаўля́ць

2):

sich (D) etw. ~ набы́ць што-н., абзаве́сціся чым-н.; прысво́іць што-н.

2. vi:

der Läufer hat (an Tmpo) zgelegt бягу́н паско́рыў тэмп

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zschlagen*

1. vt

1) закало́чваць, забіва́ць

2) зачыня́ць (з трэскам), зачыня́ць

3) камерц. прыбаўля́ць, дапла́чваць

4) (j-m) штурхну́ць, кі́нуць, пасла́ць удара́м (што-н. каму-н.)

5) (j-m) прырэ́заць (зямлю каму-н.)

2. vi (auf A) накі́нуцца з кулака́мі (на каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nhängen II

1. vt

1) ве́шаць, падве́шваць; начапля́ць

2) прыбаўля́ць

3) (j-m) навя́зваць (каму-н.);

j-m etw. ~ памылко́ва прыпі́сваць каму́-н. што-н.

2. vi (D)

1) быць уласці́вым

2) прытры́млівацца (чаго-н.);

einer Parti ~ быць прыхі́льнікам яко́й-н. па́ртыі

3. ~, sich (an A) прыстава́ць, набіва́цца, навя́звацца (да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кла́сці, кладу́, кладзе́ш, кладзе́; кладзём, кладзяце́; пр. клаў, кла́ла; незак., каго-што.

1. Надаваць каму‑, чаму‑н. ляжачае становішча, змяшчаць куды‑н. у такім становішчы. Класці дзіця на ложак. Класці мяшкі на воз. // Валіць на зямлю саперніка пры дужанні. Ніхто з нас не браўся з Грышкам дужацца — ён кожнага клаў на зямлю адным махам. Капыловіч. // Укладваць, размяшчаць (для сну, адпачынку). — Давай, Мікалаеўна, кладзі хлопчыкаў спаць, — сказаў Ігнат жонцы. Кавалёў. // перан. Разм. Забіваць, нішчыць. Вінтовачныя кулі кладуць .. [немцаў] усіх на месцы. Чорны. Тыфус кладзе людзей. Крапіва.

2. Змяшчаць, засоўваць куды‑н. Класці грошы ў кашалёк. Класці рукі ў кішэнь. □ Ніна хадзіла па пакоі, нешта брала, нешта клала ў чамадан. Шыцік. // Змяшчаць на захоўванне, рабіць уклад (у банк, ашчадную касу і пад.). Класці грошы ў ашчадную касу. // Адпраўляць, змяшчаць (у клініку, шпіталь і пад.). Класці хворага ў бальніцу.

3. Наносіць зверху слой чаго‑н. У яго руках вельмі доўгі пэндзаль. Ён набірае на яго фарбу і смелымі мазкамі кладзе на палатно. Асіпенка. // Накладваць зверху, прыкладваць да якой‑н. часткі цела з лячэбнымі мэтамі. Класці павязку. Класці кампрэс.

4. Рабіць знак, метку, пакідаць адбітак чаго‑н. Класці штэмпель. □ На акно пляціце магу, Каб не клаў мароз сляды. Колас. // перан. Уздзейнічаць, рабіць вялікі ўплыў; пакідаць след. Старэем мы. Свой след кладзе няшчадны час То попелам валос, то ценем пад вачамі. Звонак.

5. Раскладваць, распальваць (пра агонь). Вартавыя клалі цэлую ноч агонь і гаварылі. Чорны.

6. Накладваць (страву, корм). Класці кашу на талерку. Класці трусам траву. // Прыбаўляць, падмешваць. Класці масла ў кашу.

7. Узводзіць, будаваць. Класці печ. □ Каб шчаслівай і багатай стала наша старана, Клалі сцены новай хаты — Бервяно да бервяна! А. Александровіч. // Рабіць, пракладваць, укладваць. Класці грэблю. Класці падлогу. Класці масты. // Складваць што‑н. пэўным чынам у адно месца. Класці сена ў копы. // Складваць, укладаць (стог, воз і пад.). Гучалі галасы жанок і дзяўчат, якія сушылі сена і клалі стагі. С. Александровіч. // перан. Ствараць умовы для дасягнення якой‑н. мэты, чаго‑н. Хто тварэц жыцця людскога, Волі, шчасця, пекнаты? Хто кладзе к жыццю дарогу? Ведай, моладзь, гэта — ты! Чарот.

8. Адкладваць (яйцы) для захавання патомства (пра насякомых).

9. перан. Аддаваць, траціць. Дарма класці сілы. □ Каб ведаць, колькі працы павінен быў тут класці чалавек, трэба самому ўбачыць гэтую дзялянку. Чорны.

10. Разм. Назначаць цану. — За вашу працу я кладу вам сем долараў у тыдзень. Васілевіч.

11. З некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнні, якія абазначаюць: утвараць дзеянне, адпаведнае значэнню назоўніка. Класці лату (латаць). Класці пачатак (пачынаць). Класці гной (угнойваць). Класці канец (канчаць).

•••

Класці галаву — гінуць, паміраць; ахвяроўваць сабой.

Класці галаву на калодку — ручацца жыццём за каго‑, што‑н.

Класці зубы на паліцу — галадаць, жыць у нястачы.

Класці на абедзве лапаткі — а) пры дужанні валіць саперніка на спіну; б) перамагаць у якой‑н. справе, спрэчцы і пад.

Класці на музыку (на ноты) — пісаць музыку на словы.

Класці пад сукно — адкладваць рашэнне якой‑н. справы, пакідаць без увагі, не даваць ходу чаму‑н.

Класці (сабе) у кішэню — прысвойваць чужыя грошы.

Пальца ў рот не кладзі каму — пра таго, хто можа пастаяць за сябе, з якім трэба весці сябе асцярожна.

Хоць ты да раны (у вуха) кладзі — пра пакорнага, мяккахарактарнага чалавека.

Хоць у дамавіну (труну) кладзі — пра худога, хваравітага на выгляд чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)