пругкі і водаўстойлівы вонкавы слой кары бярозы. З яго атрымліваюць дзёгаць (сухой перагонкай), смалу (апрацоўкай азотнай к-той або спірта-шчолачнай экстракцыяй), сажу (спальваннем пры няпоўным доступе паветра). Здаўна выкарыстоўвалася для вырабу асобных рэчаў хатняга ўжытку (гл.Берасцяныя вырабы) і як матэрыял для пісьма (гл.Берасцяныя граматы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
звузе́ць, ‑ее; зак.
Стаць вузкім або вузейшым. Пругкі барвова-белы струмень гарачага металу крыху звузеў, каціўся марудна, і Барашкін стаў ля штурвала печы.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карса́ж, ‑а, м.
1.Уст. Частка жаночага адзення, якая аблягае грудзі, спіну, бакі. [Майка] варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок.Караткевіч.
2.Пругкі пояс спадніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРДА́ННЫ ШАРНІ́Р,
механізм, які забяспечвае вярчэнне двух валоў, размешчаных пад пераменным вуглом адносна адзін аднаго. Бывае жорсткі (рухомае злучэнне звёнаў) і пругкі (пругкае злучэнне); сінхронны (вярчэнне валоў з пастаяннай скорасцю) і асінхронны (нераўнамернае вярчэнне выхаднога вала). Паслядоўнае злучэнне К.ш. наз. карданнай перадачай. Выкарыстоўваецца ў прыладах (гл.Гіраскоп), станках, трансп. машынах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пульверыза́тар, ‑а, м.
Прыбор для распырсквання вадкасці струменем паветра. Фарбаваць пульверызатарам. □ Раптам Тоня нечакана павярнула той пульверызатар на прараба, і пругкі струмень разведзенага мелу ўдарыў у папку.Даніленка.
[Фр. pulvérisateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
банда́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).
1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.
2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы вагонаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.
|| прым.банда́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЫСО́РА (ад франц. ressort пругкасць),
пругкі элемент падвескі трансп. машын і павозак. Змякчае штуршкі і ўдары на няроўнасцях дарогі і ўспрымае нагрузку ад кузава без астаткавай дэфармацыі. Бываюць метал. (ці з інш. сціскальных матэрыялаў), гідраўл. і пнеўматычныя. Найб. пашыраны метал. ліставыя, тарсіённыя і шрубавыя, якія гасяць ваганні за кошт дэфармацыі. Амартызавальнае дзеянне гідраўл. і пнеўматычных Р. забяспечваецца за кошт пругкіх уласцівасцей вадкасці, газу ці паветра. Выкарыстоўваюцца таксама камбінаваныя Р (напр., гумава-метал., пнеўма-гідраўлічныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
драцяны́, ‑ая, ‑ое.
Зроблены з дроту. Драцяная агароджа. Драцяная сетка.//перан.Пругкі, каляны, падобны на дрот. Каля.. [Аркадзя Цімафеевіча] круціўся, цёрся аб ногі вялікі сібірскі кот, шэры, з доўгімі драцянымі вусамі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарсэ́т, -а, М -сэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі, які носяць пад адзеннем.
2. Цвёрды і шырокі артапедычны пояс, які выкарыстоўваецца пры захворваннях пазваночніка.
Гіпсавы г.
3. Безрукаўка ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын.
Вышываны г.
|| прым.гарсэ́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гі́бкі, -ая, -ае.
1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.
Г. дубец.
2.перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).
Г. голас.
3.перан. Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.
Гібкая палітыка.
|| наз.гі́бкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)