shoulder2 [ˈʃəʊldə] v.

1. узва́льваць на пле́чы; браць на сябе́ (адказнасць, працу і да т.п.)

2. адштурхо́ўваць убо́к;

shoulder one’s way праціска́цца, прапі́хвацца (плячыма)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Плішч: плішчом лезці ’сілай лезці, з нахабствам’, плішчыцца ’сілай лезці, праціскацца, пралазіць з цяжкасцю’, плішчыць ’тс’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Жыв. сл.; ТСБМ; Нікап.: Бяльк.). У выніку кантамінацыі пішч2 (m.) і клін. Менш верагодна сувязь з фармальна ідэнтычнымі чэш. plisť ’плач’, в.-луж. plišč ’тс’, ст.-слав. папіць ’шум’ < *plisk‑jь, гл. плюскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jostle

[ˈdʒɑ:səl]

1.

v.

шту́рхаць (-ца), піха́ць (-ца); праціска́цца

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.

2) штурхані́на, ціскані́на, таўкатня́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

thrust2 [θrʌst] v. (thrust)

1. ле́зці, прала́зіць, праціска́цца, прапіха́цца

2. засо́ўваць, утыка́ць;

thrust smb. aside адштурхо́ўваць каго́-н.;

thrust smth. on smb. навя́зваць што-н. каму́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нава́жыцца, ‑важуся, ‑важышся, ‑важыцца; зак., з інф.

Намерыцца нешта зрабіць. Камендант наважыўся ўласнаручна адабраць сцягі і стаў праціскацца праз натоўп. Пестрак. Усе бачаць, як бусел наважыўся быў ужо сесці на гняздо, але раптам узляцеў угору і доўга лятаў. Лынькоў. // Рашыцца, адважыцца на што‑н. Карызна прыехаў з пэўным рашучым намерам: ён наважыўся, нарэшце, пагаварыць начыста з Рачкоўскім, адкрыць яму ўсе свае сумненні. Зарэцкі. Цымончык перасунуў трохі ногі, адклаў убок беражліва шапку, .. але казаць не наважыўся. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

squeak

[skwi:k]

1.

v.i.

1) пішчэ́ць

2) гавары́ць пісклі́вым го́ласам

3) Sl. выдава́ць, дано́сіць

4) informal ледзь праціска́цца

2.

n.

піск -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Праму́га, прану́ба ’прамежак паміж чым-небудзь’ (Сл. ПЗБ), праму́да ’прастора паміж тылавой сценкай печы і сцяной хаты’ (лях., Янк. Мат.; Жд. 2, Сцяшк. Сл.), прамога ’закутак, цёмны куток’ (Скарбы). Паводле Арашонкавай і інш. (Весці АН БССР, 1969, 4, 126), запазычанне з польск. framuga, дыял. farmugaніша, выемка’ або з літ. pramūga ’ніша, яма на дарозе, прамежак паміж лесам і возерам, пралом, прасека’, pramūge ’тс’, параўн. prasimùgintiпраціскацца’. З семантычнага пункту погляду версія аб запазычанні з літоўскай мовы менш верагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scramble [ˈskræmbl] v.

1. кара́скацца, узбіра́цца; праціска́цца, прабіра́цца;

scramble over a wall перала́зіць це́раз сцяну́;

scramble among rocks кара́скацца па ска́лах

2. (for) змага́цца (каб захапіць што-н.);

scramble for one’s living з ця́жкасцямі зарабля́ць на жыццё

3. бо́ўтаць, узбо́ўтваць;

scramble eggs рабі́ць яе́чню-баўту́ху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

scramble

[ˈskræmbəl]

1.

v.i.

1) узьбіра́цца; праціска́цца

2) змага́цца, ту́зацца

The boys scrambled to get the football — Хлапцы́ піха́ліся, каб схапі́ць мяч

2.

v.t.

1) зьбіра́ць, калекцыянава́ць без сыстэ́мы

2) пячы́ яе́чню-баўту́шку

3.

n.

бо́йка, тузані́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́ццапраціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)