(лац. extraordinarius, ад extra = звыш, паза + ordinarius = звычайны)
1) надзвычайны, рэдкі (напр. э-ая сустрэча);
2) уст. пазаштатны;
э. прафесар — прафесар без кафедры (параўн.ардынарны 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Prof. (пісьмовае скар. адProfessor) (ужываецца перад прозвішчам) : Prof. Mike NilsonПрафе́сар Майк Ні́лсан
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
titular[ˈtɪtjələ]adj.fml тытулава́ны;
titular sovereignity наміна́льны суверэнітэ́т;
a titular professorпрафе́сар без ка́федры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Proféssorm -s, Professóren прафе́сар
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
схудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і схуднець. Схудзеў прафесар, вочы ў яго ўваліліся.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ардына́рны
1. (звычайны) (ganz) éinfach; gewöhnlich;
2.уст.:
ардына́рны прафе́сарórdentlicher Proféssor
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тэало́гія, ‑і, ж.
Тое, што і багаслоўе. Прафесар тэалогіі быў Томас Мюнцэр, рэлігійная філасофія якога набліжалася да атэізму.Алексютовіч.
[Ад грэч. theos — бог і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
o. P. = ordentlicher Professor – ардынарны [штатны] прафесар
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВУЧО́НАЕ ЗВА́ННЕ,
прысвойваецца выкладчыкам ВНУ і навук. работнікам (звычайна з вучонымі ступенямі) у залежнасці ад навук. кваліфікацыі і складанасці творчых задач, якія імі вырашаюцца. У адпаведнасці з вучоным званнем замяшчаюцца і пасады ў навуч. і навук. установах, што займаюцца паводле конкурсу і па кантракце. Сістэма вучоных званняў: прафесар (у сярэднявеччы магістр), дацэнт і інш. — усталявалася ў зах.-еўрап. ун-тах у канцы 16 ст. У Расіі гэтыя вучоныя званні сталі выкарыстоўвацца ў 18—19 ст. У СССР, у т. л. на Беларусі, сістэма вучоных званняў аформілася ў 1920—30-я г., прыняты вучоныя званні: прафесар, дацэнт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІКО́ЎСКІ (Dunikowski) Ксаверы Францішак (24.11.1875, г. Кракаў, Польшча — 26.1.1964),
польскі скульптар, мастак. Скончыў Кракаўскую АМ (1903), з 1930 яе прафесар. ПрафесарДзярж. вышэйшай школы пластычных мастацтваў у Вроцлаве (з 1959). Творчасць Д. зазнала ўплыў сімвалізму (цыкл «Чалавек», 1898—1905), кубізму («Надмагілле Баляслава Смелага», 1917—20), Майстар партрэтаў (А.Міцкевіч, 1908, і інш.). У 1925—29 выканаў для Вавельскага замка ў Кракаве серыю «Вавельскія галовы». У 1940-я г. стварыў «Пантэон польскай культуры». Аўтар помніка Ю. Дзятлу ў Кракаве (1937—39), мемар. манументаў «Помнік паўстанцам» каля г. Аполе (1946—52), «Помнік вызвалення зямлі Варміньскай і Мазурскай» у Ольштыне (1949—53). Дзярж. прэміі Польшчы 1948, 1955.
К.Дунікоўскі. Адам Міцкевіч. З серыі «Вавельскія галовы». 1925—29.