Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прафе́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў і супрацоўніка навуковых і лячэбных устаноў, які кіруе навукова-даследчай і лячэбнай работай; таксама асоба, якая мае гэта званне.
|| прым.прафе́сарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прафе́сарм. профе́ссор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прафе́сар, ‑а, м.
Вышэйшае вучонае званне выкладчыка навучальных устаноў і супрацоўніка навуковых і лячэбных устаноў, якія кіруюць навукова-даследчай і лячэбнай работай; пасада, якую займае той, хто мае такое званне. // Асоба, якая мае такое званне. У адну і тую ж хвіліну прыходзілі выкладчыка, прафесары.Лынькоў.[Рыгор Пятровіч:] — Яе павінны вылечыць! Яна павінна жыць.. Мы даручым яе лепшым прафесарам!..Шамякін.//Жарт. Вялікі знаўца чаго‑н. Ёсць сотні самых дробязных спраў, у якіх яна перад ім — прафесар.Лупсякоў.Міхальчук жартоўна заўважыў: — Ды ты ж у нас на гэта [на вылічэнні] прафесар.Якімовіч.
[Ад лац. professor — выкладчык, настаўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафе́сарм. Proféssor m -s, -ssóren;
прафе́сар гісто́рыі Geschíchtsprofessor m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прафе́сар
(лац. professor = настаўнік)
вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прафе́сар ’вышэйшае вучонае званне выкладчыка і супрацоўніка вучэбных устаноў’, ’вялікі знаўца чаго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел.професоръ ’настаўнік, прафесар’ (XVI–XVII стст.) праз польск.profesor (Булыка, Запазыч., 268); пасля, магчыма (але неабавязкова), праз рус.профе́ссор з ням.Professor, крыніца ў лац.professor ’публічны настаўнік’ ад profiteor ’адкрыта аб’яўляць (аб прадмеце сваіх заняткаў, аб сваёй спецыяльнасці)’ (гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прафе́сар
(лац. professor = настаўнік)
вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў, а таксама асоба, якая мае гэта званне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
экстраардына́рны, -ая, -ае (кніжн).
Надзвычайны, які выходзіць за межы звычайнага, рэдкі; проціл. ардынарны.
○
Экстраардынарны прафесар (уст.) — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.
|| наз.экстраардына́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
профе́ссорпрафе́сар, -ра м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)