сухапу́цце, ‑я, н.

Разм. Суша, зямля, а таксама дарога па сушы. Унізе, на бязмежным чорным фоне зямлі разляглася агромністая прасціна Выганаўскага возера. Самалёт крыху збочвае ад яго на сухапуцце. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́сцілкапрасціна’ (петрык., мазыр., Шатал.), ’посцілка’ (ТС). Да прасцілаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Просціра, простірапрасціна’ (?) (маг., Шн.; Карскі, Труды, 313). Відаць, захаванае ст.-бел. простирапрасціна; кавалак тканіны’, што ўжывалася паралельна з простирадло ’тс’ і простица ’тс’. Верагодна, утварэнне ад дзеяслова *прасціраць ’распасціраць’, ад якога гэта было б рэгулярным дэрыватам з суф. ‑а, аднак у гэтай форме на беларускай тэрыторыі ён невядомы. Адаптаваны паланізм? Параўн. прасціра́лапрасціна’ (Ласт.) з польск. prześcieradło ’тс’, укр. простира́ло ’тс’ (паводле ЕСУМ, 5, 606, узыходзіць да *prostira(d)lo).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Lintuch

n -(e)s, -tücher

1) палатно́

2) прасціна́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ма́ршка ’коўдра’ (воран., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. marškà ’абрус, прасціна’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 344; Лаўчутэ, Балтизмы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́хта1 ’жаночае адзенне тыпу спадніцы з дзвюх сшытых да палавіны полак’ (ТСБМ), ’вялікая хустка’, посцілка’ (Сл. ПЗБ), ’бялізна’ (Бес.), ’пялёнкі’ (Федар. 6), ’дзяруга’ (Бес.). Укр. пла́хта ’спадніца, сшытая да палавіны’, ’хустка’, ’прасціна’, ’палатно’; рус. пла́хта ’від спадніцы’, ’хустка, вышываная золатам’; ’мяшок з грубай тканіны’, ’валасяніца’; польск. płachta, płachcia ’кавалак грубага палатна’, ’від прасціны’, ’посцілка’, ’хустка’, ’тоўстая хустка, плед’, палаб. ploxtă ’абрус, прасціна’; н.- і в.-луж. płachtaпрасціна’, ’ветразь’, ’экран’, ’посцілка’: чэш. plachta ’брызент, тэнт па фуры’, ’ветразь’, славац. plachta ’тс’, ’прасціна’, ’занавеска’, славен. pláhta ’навес, тэнт’, ’гунька’, ’дзяруга’, серб.-харв. пла̏хта ’абрус’, ’прасціна’, ’чахол на мэблю’. Прасл. *plaxъta, першаснае значэнне якога цяжка вызначыць (Банькоўскі, 2, 614) — ’кавалак грубага палатна’ (?), — звязана генетычна з пла́ха, пласкі і з плашч (Міклашыч, 248; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 112; Брукнер, 419; Фасмер, 3, 276; Бязлай, 3, 46). Булыка (Лекс. запазыч., 110) ст.-бел. плаха ’палатно’ адносіць да запазычанняў са ст.-польскай мовы — няма падстаў. Сюды ж: пла́хта устаўная частка крыла ў млыне — шчыт з тонкай дранкі’ (слуц., Нар. словатв.).

Пла́хта2 ў выразе: пла́хтой ’спосаб укладкі дошак для прасушкі ў выглядзе трохвугольніка — адна на адну’ (бяроз., Шатал.; Сл. ПЗБ). Да пла́ха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́лкапрасціна’, ’цыноўка з вярбовых прутоў, якой пакрывалі сані’ (Шат.; асіп., Сл. ПЗБ). Рус. постилка ’усё, што падаслана, падкладзена’, укр. херсонск. постилка ’посцілка’. Да па‑слаць. Параўн. таксама посцілка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасціра́дла, ‑а, н.

Тое, што і прасціна. Ад самай печы да процілеглай сцяны раскінуўся шырокі палок.. У галавах, як горы, высіліся ёмкія падушкі, зложаныя на дзень.. посцілкі і прасцірадлы хатняга вырабу. Колас. У паласе месячнага святла, якое падала праз акно ў пакой, было добра відаць белае, як снег, прасцірадла, якім заслалі канапу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасці́лка ’посцілка’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.), ’прасціна’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Мат. Маг.), ’подсціл саломы для скаціны’ (Нас.). Да (па)слаць (па‑сцялю́) < прасл. po‑stьlati ’пасыпаць, рассяваць, раскідаць’. Семантычна блізкім да яго будзе лат. tilināt, talināt ’распрасціраць, пашырацца, быць раскладзеным’. Гл. таксама по́сцілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sheet [ʃi:t] n.

1. по́сцілка, прасціна́

2. а́ркуш (паперы), ліст (шкла)

3. паве́рхня (вады), шыро́кая пало́ска;

a sheet of snow сне́жнае по́крыва;

The rain came down in sheets. Дождж ліў як з вядра.

as white as a sheet бле́дны як палатно́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)