2.каго-што. Сціснуць, пазбавіць магчымасці свабодна рухацца.
Ільды зацёрлі карабель.
З. у натоўпе.
3.перан., каго (што). Наўмысна перашкодзіць каму-н. праявіць сябе, прасунуцца па службе (разм.).
З. маладога спецыяліста.
4.што. Прыгатаваць расціраннем, замешваннем.
З. муку.
|| незак.заціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прале́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
1. Пранікнуць куды‑н. праз які‑н. вузкі праход, адтуліну, шчыліну. Пад ганкам можна пралезці пад насціл, на які выгружаюць з вагонаў багаж, грузы.Лынькоў.На .. губах [мужчыны] бегаў салодзенькі смяшок, сам ён увесь варушыўся, ківаўся, гатовы, здаецца, пралезці ў самую маленькую шчылінку.Колас.//Разм. З цяжкасцямі прабрацца праз што‑н. Снегу намяло столькі, што цяжка пралезці.Жычка.
2.перан.Разм. Прабрацца, трапіць куды‑н., злоўжываючы чыім‑н. давер’ем. Магчыма, у арганізацыю пралезлі людзі, звязаныя з нямецкімі карнікамі.Няхай.// Прыстасаваўшыся і хітруючы, дабіцца выгаднага сацыяльнага становішча, незаконна прасунуцца па службе і інш. І падхалімскае майстэрства яго вяло. Пасля вайны вярнуўся, у Мінск і ў міністэрстве пралез у важныя чыны.Панчанка.
3. Улезці, прасунуцца. Прыадчынены дзверы крыху — Абы толькі пралезла міска. Вязень бачыць чужую руку — Валасатую, пульхную — зблізку.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)