напрараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прарэзаць, прапілаваць пэўную колькасць. Напраразаць адтулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прараза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прараза́ць несов., в разн. знач. прореза́ть, проре́зывать; (пилой — ещё) пропи́ливать; см. прарэ́заць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прарэ́зка ’пятліца’ (Касп., Мат. Маг., Шатал.), пра́разка ’тс’ (Ян.), про́рузка ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), прорэ́зка ’падоўжаны разрэз у сарочцы’ (лун., Шатал.). Суфіксальны дэрыват ад прарэзаць < рэзаць (гл.). Сюды ж прарэ́зь ’нарэзы на мянташцы’ (навагр., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напераме́нку, прысл.

Разм. Змяняючы адзін аднаго, па чарзе. Аркестры іграюць напераменку. Гарэцкі. — Тут толькі прарэзаць дзірку наскрозь цяжка будзе, — сказаў.. [Іван]. — Нічога! Я табе памагу, — падтрымаў Арцём. — Будзем, рэзаць напераменку. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарэ́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).

2. Прарэзанае месца, адтуліна ў чым‑н. У прарэзе дзвярэй у цемры нават зблізку была ледзь відна .. [хлопцава] постаць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Прарэзаная дзірка для зашпільвання, прышпільвання чаго‑н. З кішэнькі ў кішэньку быў працягнуты праз прарэзаў ланцужок. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассячы́ і рассе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. каго-што. Секучы, раздзяліць на часткі.

Р. палена.

2. што. Нанесці глыбокую рану, парэз чым-н. вострым.

Р. палец.

Р. нагу.

3. перан., што. Моцным рухам прарэзаць, раздзяліць, раз’яднаць.

Баржа рассекла водную гладзь.

Рака рассекла луг на дзве часткі.

Р. армію праціўніка.

|| незак. рассяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. рассяка́нне, -я, н. і рассячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго‑н. Прывязка цэпа. □ Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. Крапіва.

прывя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прывязваць — прывязаць (у 1, 4 знач.) і прывязвацца — прывязацца (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́жна,

1. Прысл. да кружны. Не сунімаючы разбегу, Дзе кружна, дзе і напрасткі, Навобмацак бяруць з-пад снегу Разгон вясновы ручайкі. Гаўрусёў.

2. безас. у знач. вык. Далёка, далей, чым па прамой. Краузе надумаў не хадзіць па вуліцы ў камендатуру, бо гэта было крыху кружна, а загадаў прарэзаць дзверы ў агарожы і праз двор выходзіў у каменданцкі будынак. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)