прары́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

1. гл. прарвацца, прарваць.

2. Месца, дзе прарвана (у 2 і 3 знач.) або дзе прарвалася, прарваліся (у 2 і 4 знач.).

П. у плаціне. П. у лініі абароны праціўніка.

3. перан. Парушэнне ходу работы, якое вядзе да зрыву выканання задання, плана.

П. у рабоце.

Выйсці з прарыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Про́рва1 ’глыбокі, стромкі абрыў, бездань’, ’мноства’, ’пражорлівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Ян., ТС), ’крыніца’ (Сцяшк. Сл.), ’месца, размытае вадой’ (Нас., Касп., Гарэц.), ’пратока’, ’невялікі астравок’ (Сл. ПЗБ), ’новае рэчышча, прамытае ракой’ (Ян.), ’бездань’ (Растарг.), ’багна на балоце ці возеры, зарослая травой’ (ТС), ’завадзь’ (Бяльк.), ’вокнішча ў балоце’ (ДАБМ, камент., 980; слаўг., слонім., стол., Яшк.). Рус. про́рва ’бездань, глыбокая яма; месца, размытае вадой; новае прамое рэчышча ракі, прамытае вадой’, ’пражора’, ’мот’, ’шкода’ і г. д., укр. прі́рва ’месца прарыву плаціны’, ’яма ў рацэ, моры’; таксама ’бездань’; ’стромкі схіл гары’, ’стромкі бераг’, польск. przerwa ’разбурэнне; перапынак’, чэш. průrva ’роў, вузкая і глыбокая даліна, прамытая вадой’, славац. prierva ’тс’. Паўн.-прасл. *prorъva ’месца (бездань), прамытае вадой’. Аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *prorъvatiпрарваць’ (Талстой, Геогр., 175, 202–203), параўн. яшчэ ў Бярынды: “прорва… мѣсце урваное в(ъ) рѣцѣ”.

Про́рва2 ’ўвярэднік балотны, Pedicularis palustris L.’ (брэсц., гродз., Кіс.), ’трыпутнік’ (лях., Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і прорва1: да прарыва́ць, прарва́ць. Але матывацыя зразумелая толькі ў адносінах да трыпутніка, які прыкладаецца да ран, а таксама скул і нарываў, каб іх прарваць, даць выхад гною.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарва́ны

1. в разн. знач. про́рванный;

2. с.-х. прорежённый, продёрганный;

1, 2 см. прарва́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРНЕ́ЕНКА (Уладзімір Якаўлевіч) (15.7.1924, в. Губіншчына Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 10.5.1996),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943. Камандзір кулямётнага разліку ст. сяржант К. 28.2.1944 каля в. Янава Быхаўскага р-на знішчыў кулямёт і каля 20 гітлераўцаў, паранены, працягваў бой; у ліп. 1944 у баі на тэр. Смалявіцкага р-на прабраўся з разлікам у тыл праціўніка, агнём пасеяў паніку, што дапамагло сав. падраздзяленням прарваць варожыя пазіцыі; у студз. 1945 на тэр. Польшчы ўдзельнічаў у адбіцці 5 варожых контратак. У 1945—79 на сав. рабоце на Магілёўшчыне.

т. 8, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. прадраў, ‑драла; заг. прадзяры; зак., што.

1. Прадзіравіць, знасіць да дзірак.

2. Прарваць чым‑н. вострым. Тады.. [Зайкоўскі] прадраў страху і праз дзірку шуснуў на зямлю, а там яго толькі і бачылі. Колас.

•••

Вочы прадраць — прачнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабхо́дна, прысл.

1. у знач. вык. Патрэбна, абавязкова. Хіба гэта было неадступна, неабходна? Мележ.

2. безас. у знач. вык. Трэба, належыць. [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў. [Начдыў:] Нам неабходна прарваць фронт, прайсці лес, і, заняўшы пераправу ля Цітвян, адрэзаць палякам шлях адступлення. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прары́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прарываць ​1прарваць (у 2, 3 знач.) і прарывацца ​1 — прарвацца (у 2 знач.).

2. Прарванае месца, участак. Прарыў у плаціне.

3. Спец. Скразное пашкоджанне сценкі ўнутранага органа. Прарыў барабаннай перапонкі.

4. перан. Невыкананне ў тэрмін задання, плана; адставанне. Прарыў у рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАРАФО́НСКАЯ БІ́ТВА,

першая буйная бітва паміж грэч. і перс. войскамі ў 490 да н.э. ў час грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. каля мяст. Марафон непадалёку ад Афінаў. У час 2-га паходу ў Грэцыю перс. войска (20 тыс. чал.) высадзілася каля Марафона, каб рушыць на Афіны. Пры ўваходзе ў Марафонскую даліну яго сустрэла грэч. войска (11 тыс. чал.) пад камандаваннем Мільтыяда. Скарыстаўшы перавагі мясцовасці, грэч. фаланга бягом атакавала персаў, якія, аднак контратакавалі і здолелі прарваць слабы цэнтр грэкаў. Але на флангах грэкі разграмілі персаў і пад пагрозай акружэння прымусілі іх уцякаць да караблёў. М.б. затрымала новы паход персаў на Грэцыю на 10 гадоў, прадэманстравала перавагу грэч. ваеннай арг-цыі над персідскай, мела вял. ўплыў на ход грэка-перс. войнаў.

Літ.:

Дельбрюк Г. История военного искусства в рамках политической истории: Пер. с нем.: В 7 т. Т. 1. СПб., 1994.

Я.​У.​Новікаў.

т. 10, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абаро́на, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абараняць — абараніць і абараняцца — абараніцца.

2. Сукупнасць сродкаў, накіраваных на забеспячэнне краіны, народу ад нападу ворагаў. Абарона сацыялістычнай Айчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР. Канстытуцыя СССР.

3. Сістэма абарончых збудаванняў. Прарваць абарону праціўніка. Участак абароны.

4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні. Пярэчанне абароны. Гуляць у абароне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

продёргать сов.

1. с.-х. прарва́ць;

2. (дёргать какое-л. время) прату́заць, прашмо́ргаць, прато́ргаць;

3. (дёргать какое-л. время перья, сено, шерсть) праску́бці; см. дёргать 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)