fhlgreifen аддз. vi спудлава́ць, прамахну́цца, памылі́цца;

er hat mit deser Behuptung fhlgegriffen ён памылі́ўся, сцвярджа́ючы гэ́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

chybić

chybi|ć

зак. прамахнуцца; схібіць;

~ć celu — не трапіць у цэль;

na ~ł trafił — наўдачу;

ani chybić — безумоўна; бясспрэчна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

fhlschlagen* аддз. vi

1) прамахну́цца (пры ўдары)

2) не здзяйсня́цца, не ўдава́цца;

(bei) ihm schlägt lles fehl яму́ ніко́лі нічо́га не ўдае́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Празарыць, параўн. у песні: “Чаму, чаму, бабуленько, курчат ні чуваці? // Не чуваці дзедку, і чуці ні будзет, / Выпусціла на падвуор’е, прозарылі людзі”. (Федар.; навагр., Шн.). Значэнне няяснае: пакралі, ураклі? З іншай ступенню чаргавання прозырыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2, Мат. Гом.), ’праматаць, праіграць (грошы, дабро)’ (ТС). Паралелі ў рус. провариться ’прагна, карыслігш глядзець некаторы час; паквапіўшыся, прамахнуцца ад прагнасці ў продажы, абмене’, што да зариться ’прыходзіць у азарт у гульні’, ’разарацца’, зарить ’разараць; забіваць’, ’глядзець, выглядваць’. Відаць, усе гэтыя розныя значэнні можна аб’яднаць адзіным семантычным кампанентам, прадстаўленым ў рус. зоркий ’прагны, юрлівы; гнеўны, сварлівы’, якое Фасмер (2, 80) не аддзязяе і ад зарить ’глядзець, не адрываючыся’ < прасл. *zbr‑/*zor‑ (гл. зорыць, зыр). Роднаснымі лічацца ст.-інд. haryati ’ён кахае, прагне’, ст.-в.-ням. gern ’прагны’, гоц. gairns, авест. žara‑ ’цэль, імкненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схі́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак.

Разм.

1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца. Першы стрэл жандара немінуча зваліў бы каня, і першы стрэл мог быць смяротны для яго, Мусатава, калі ў адказ грымнуць пісталеты ворага. Гэты не схібіць. Караткевіч. А я ўсё-такі не ведаў, ці насмерць забіў таго гада. А мо толькі параніў? Вельмі ж хваляваўся, рука магла схібіць. Сабаленка. [Лапецька:] — Паляванне — спорт для маладых і дужых. Дык не,.. [дзядзька Ціхон] яшчэ поўзае, пнецца давесці, што яго вока не схібіць. Паслядовіч.

2. перан. Зрабіць промах; памыліцца. [Зайчык] насцярожыўся, падрыхтаваўся, каб не схібіць, не пралічыцца. Мележ. У свядомасці цюкнула думка, што схібіць цяпер нельга інакш яны абодва загінуць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mark1 [mɑ:k] n.

1. след; пля́ма;

dirty marks бру́дныя пля́мы

2. адзна́ка, прыкме́та;

The work bears the marks of a genius. Твор мае прыкметы геніяльнасці.

3. адзна́ка, ацэ́нка;

high/good marks высо́кія/до́брыя адзна́кі

4. hist. ма́рка (грашовая адзінка ў Германіі)

be up to the mark BrE быць до́брым і быць на нале́жным узро́ўні; адпавяда́ць патрабава́нням;

hit/miss the mark папа́сці ў цэль/прамахну́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

boot

[bu:t]

1.

n.

1) бот -а m., чо́бат -а m., чараві́к вышэ́й ко́сткі

2) кало́дкі pl. (прыла́да катава́ньня)

3) Brit. бага́жнік -а m.а́ўце)

4) запо́на f.

2.

v.t.

1) абува́ць о́ты)

2) Sl. дава́ць высьпя́тка (наго́ю)

3)

а) Baseball прамахну́цца

б) Sl. празява́ць наго́ду

4) informal пазбыва́цца; звальня́ць

5) Comput. запуска́ць, загружа́ць

- bet your boots

- die with one’s boots on

- lick the boots of

- the boot

- to boot

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

verfhlen vt

1) прамахну́цца; разм. спудлава́ць

2) не дасягну́ць вы́ніку; упусці́ць, спазні́цца;

den Weg ~ збі́цца з даро́гі;

den Zug ~ спазні́цца на цягні́к;

j-n ~ не заста́ць каго́-н.;

einnder ~ не сустрэ́цца, разміну́цца, не заста́ць адзі́н аднаго́;

ich wrde nicht ~… я не праміну́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

scheßen* I

1. vi (auf A, nach D) страля́ць (у каго-н., у што-н.); вайск. тс. ве́сці аго́нь;

dirkt ~ страля́ць прамо́й наво́дкай;

das Gewhr schießt zu weit [zu kurz] ружжо́ дае́ пералёт [недалёт];

zu kurz ~ прамахну́цца (тс. перан.)

2. vt страля́ць (птушку, лася і г.д.);

ine Slve ~ дава́ць залп

3. ~, sich (mit j-m) страля́цца (з кім-н.) (на дуэлі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

miss2 [mɪs] v.

1. прамахну́цца, не пацэ́ліць;

He fired at the target but missed it. Ён выстраліў у цэль, але прамахнуўся.

2. не заўва́жыць (што-н.);

You can’t miss their house, it’s the highest on the street. Вы не можаце не заўважыць іх дом, ён самы высокі на вуліцы.

3. не зразуме́ць;

She missed the joke. Яна не зразумела жарт.

4. прапусці́ць; спазні́цца;

He missed his breakfast. Ён не снедаў./Ён прапусціў снеданне;

miss the train/plane спазні́цца на цягні́к/самалёт

5. сумава́ць, марко́ціцца;

What did you miss most when you were abroad? Па чым вы больш за ўсё сумавалі, калі былі за мяжой?

6. пазбяга́ць;

You should miss the crowds. Вам трэба пазбягаць натоўпу.

miss out [ˌmɪsˈaʊt] phr. v. прапуска́ць, упуска́ць;

You have missed out the most important thing. Вы прапусцілі самае важнае.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)