прамахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

1. Не трапіць у цэль, даць промах.

2. перан. Памыліцца, схібіць (разм.).

|| незак. прама́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамахну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прамахну́ся прамахнё́мся
2-я ас. прамахне́шся прамахняце́ся
3-я ас. прамахне́цца прамахну́цца
Прошлы час
м. прамахну́ўся прамахну́ліся
ж. прамахну́лася
н. прамахну́лася
Загадны лад
2-я ас. прамахні́ся прамахні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прамахну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прамахну́цца сов.

1. (не попасть в цель) промахну́ться;

2. перен. (сделать ошибку, промах) промахну́ться, оплоша́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Не трапіць у цэль (страляючы, кідаючы і пад.). Баярскі стрэліў у машыніста, але прамахнуўся. Гурскі. [Іна] кінула.. [Асташонку] скамечаную кашулю, але прамахнулася, і адзежына ўпала ў ваду. Ваданосаў. [Алесь], мусіць, хацеў ударыць па галаве, але з гарачкі прамахнуўся і моцна выцяў трактарыста па плячы. Адамчык.

2. перан. Зрабіць промах, памыліцца. Шугай узяў Язэпа пад руку, адвёў убок. У яго позірку Язэп убачыў нейкую трывогу. — Прамахнуліся мы, таварыш Каліна, — сказаў ён, — але цяпер адступаць няма куды. Асіпенка. Мужчына, убачыўшы, што не прамахнуўся, павёўшы з .. [Алаізай] гутарку ў такім тоне, таксама засмяяўся. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамахнуцца; прамазаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

промахну́ться сов.

1. прамахну́цца;

2. перен., разг. даць ма́ху, прамахну́цца; (ошибиться) памылі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́дла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Промах у стральбе, няўдалы стрэл.

Даць пудла (разм.) —

1) не пацэліць, прамахнуцца;

2) зрабіць памылку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прама́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прамахнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схі́біць, -блю́, -бі́ш, -бі́ць; зак. (разм.).

1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца.

Не с. бы, а трапіць у мішэнь.

2. перан. Памыліцца.

Схібіў я, што не ўзяўся за гэту працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Спудлава́цьпрамахнуцца’ (Касп.), спудлі́ць ‘зрабіць памылку, прамахнуцца’ (Сцяшк. Сл.). З польск. spudłować, pudłować ‘тс’, pudło ‘промах, памылка’ < нова-в.-ням. Pudel ‘памылка’, pudeln ‘зрабіць промах, памылку (пры гульні ў кеглі)’; гл. Кюнэ, Poln., 99; параўн. Брукнер, 447.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)