ВЕ́РАС (Зоська) (сапр.Сівіцкая Людвіка Антонаўна, па мужу Войцік; 30.9.1892, мяст. Мяджыбаж Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 8.10.1991),
бел. пісьменніца, грамадска-культ. дзяячка. Скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гродне (1912), агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве (1914). У 1909—13 удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. З 1915 у Мінску. Працавала сакратаркай у Мінскім аддзеле Бел.т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, Бел.нац. к-це, у Цэнтр. радзе бел. арг-цый, Бел.сацыяліст. грамадзе. З 1918 у дзедавым фальварку Альхоўнікі на Сакольшчыне (Беласточчына). З 1923 жыла ў Вільні. Працавала адміністратаркай газет Бел. сялянска-работніцкай грамады. Друкавацца пачала ў час. «Подснежник» (Кіеў, 1907). На бел. мове выступіла ў 1911 з абразкамі ў «Нашай ніве» пад псеўд. Мірко. Удзельнічала ў выданні альманаха «Колас беларускай нівы» (Гродна, 1913). Выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» (Вільня, 1924, перавыд. ў Мінску 1992). Вынесла з віленскай турмы «Лукішкі» вершы М.Машары і выдала за свой кошт яго першы зб. «Малюнкі» (1928). З 1928 старшыня Бел.каап. пчалярскага т-ва «Пчала». Рэдагавала дзіцячыя час.«Заранка» (1927—31) і «Пралескі» (1934—35), с.-г.час.«Беларуская борць» (1934—38). У прэсе змяшчала вершы і апавяданні, у віленскіх бел. адрыўных календарах 1926—39 — парады па агародніцтве, садоўніцтве, пчалярстве, жаночай гаспадарцы. Уклала зб. «Садок для нашых дзетак» (Вільня, 1927, з М.Бучынскай). Для дзіцячага тэатра з укр. мовы пераклала п’есы Р.Завадовіча «Князь Марцыпан» (Вільня, 1929), Ю.Ігарава «Сірата» (Вільня, 1929), з рус. «Лясныя хаткі» В.Біянкі (Вільня, 1931, выйшла без імя перакладчыка). Аўтар успамінаў пра М.Багдановіча, У.Галубка, Ядвігіна Ш., Г.Леўчыка і інш.
Тв.:
Каласкі: Вершы, апавяданні. Мн., 1985;
[«Заранка»] // Полымя. 1968. № 4;
Пяць месяцаў у Мінску // Шлях паэта. Мн., 1975;
Мой дадатак // Ядвігін Ш. Выбр. творы. Мн., 1976;
Гальяш Леўчык // Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн., 1980;
Гродзенскі гурток беларускай моладзі // Беларускі каляндар 1981. Беласток, 1981;
Гісторыя беларускага адрыўнога календара // Ніва (Беласток). 1976. 26 снеж.;
Справа дзён, даўно мінулых: Да 60-годдзя трупы У.Галубка // Тэатр. Мінск. 1980. № 6;
Старое Гродна // Краю мой — Нёман: Гродзеншчына літаратурная. Мн., 1986.
Літ.:
Лойка А.А. Зоська Верас // Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастр. перыяд. 2 выд.Мн., 1989. Ч. 2;
Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
першацве́т, ‑у, М ‑цвеце, м.
1. Аднагадовая або шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна сямейства першакветных з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобнае аднабокае суквецце, якая цвіце ранняй вясной.
2. Тое, што і прымула.
3. Пра травяністыя расліны, якія пачынаюць цвісці ранняй вясной. Выпаўзаюць на свет Праз вільготны пясок Сінь-пралескі і тварыкі чысцяць... Добры дзень, першацвет!Чарнушэвіч.
4.зб. Цвет, які з’явіўся ўпершыню ў жыцці пэўнай расліны. — А ці помніш цяпер ты, Кандраце, Як калісь першацвет абрывалі мы ў садзе? — Помню, помню, ды з песняй яшчэ, ды з якою: Зацвітаюць сады над Бярозай-ракою.Зарыцкі.// Першы, ранні, свежы цвет. Як над бруістаю быстраю рэчкаю Пахнуць лілеі, аер і чарот, І першацвет далікатны парэчкавы, І чарназём той, што вывернуў крат, Тры гады не удыхаў.Барадулін.Пад кронамі стаіўся вецер; баіцца патрывожыць ён галіны ў душным першацвеце, пчаліны на пялёстках звон.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінь, ‑і, ж.
1. Сіні колер. Красавік — Гэта першыя краскі вясны, Некранутая сінь Танканогай пралескі.Звонак.Не абняць, не змераць вокам Шыр палёў і неба сінь.Хведаровіч.Вочы ў мяне Не згубілі яшчэ сваю сінь.Танк.// Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра неба, мора, паветра). З аднаго боку — шырачэзная марская сінь, з другога — неаглядныя прасторы Калхідскай нізіны.Самуйлёнак.Каб толькі там, дзе ясені Вартуюць сінь высокую, Не чуць, як хтосьці ў засені Заве любоў далёкую.Гілевіч.// Сіні туман, смуга. Вочы яе блукалі па абшары і нічога, апрача мутнаватай сіні, не бачылі.Бядуля.Па мокрай сенажаці.. [Гэлька] ішла ціхімі крокамі, шукаючы вачыма ў туманнай сіні якую-небудзь будыніну.Чарот.// Пра вечар, ранак. Сінь за акном пагусцела, дрэвы згорбіліся.Шашкоў.Развіталіся яны на золку, калі сінь за акном парадзела.Карпаў.
2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер. Медная сінь. Жалезная сінь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куры́цца, курыцца; незак.
1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму. На месцы клуба курыліся асмалкі сцен, расцягнутых і залітых.Брыль.Бледная курыцца на сцяне газоўка.Купала./ Пра пахучыя рэчывы. Ладан курыцца.
2.чым і без дап. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару. Адцвілі Вясёлыя пралескі, Увайшлі Усе рэчкі ў берагі. У пуху зялёным Пералескі, Цёплай парай Курацца лугі.Дзеружынскі.А над балотамі паўставаў туман, ад вясенняй вільгаці ледзь прыкметна курыліся лясы.Чарнышэвіч.// Пакрывацца, зацягвацца пылам, снегам і пад. [За выганам] віўся Ліцкі шлях. Ён увесь — на колькі ахапляла вока — быў запоўнены фурманкамі і пешаходамі — жыў, плыў рэчкаю бурліваю. Грукацеў, курыўся пылам.Гартны.
3. Паднімацца ўверх, віцца, кружыцца (пра дым, туман, снег, пыл і пад.). На вуліцы курыўся пыл ад бітай цэглы, сухі, гарачы.Лынькоў.
4.безас. Пра наяўнасць жадання, ахвоты курыць. Добра курыцца ў лесе,.. прыемна пахне над снегам махорка!..Брыль.
5.Зал.да курыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца зялёным, пакрываючыся травою, лісцем. Луг пачаў зелянець. □ Зацвілі пралескі, сон, кураслеп, пачалі зелянець вербы і бярозы.Курто.// Быць зялёным, у зелені. Хоць гэты край знаходзіцца і досыць далёка ад экватара, але большасць дрэў і кустоў зелянеюць увесь год.Маўр.
2. Набываць зялёную афарбоўку, зялёны колер. За акном пачынала зелянець неба.Мележ.// Станавіцца бледным, мяняцца ў твары пад уплывам злосці, зайздрасці і пад. Зелянець ад злосці. □ Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў.Чорны.
3. Пакрывацца зеленню (у 4 знач.). Медзь зелянее ад часу.
4. Вылучацца сваім зялёным колерам; віднецца (пра што‑н. зялёнае). Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін.Шамякін.Прама за ракой стаяў адзінокі дуб, а крыху далей — зелянеў невялікі бярозавы гай.Шашкоў.
•••
У вачах зелянее (зелена) — пра з’яўленне зялёнага колеру, памутнення ў вачах (у стане млосці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛО́ЙКА (Алег Антонавіч) (н. 1.5.1931, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік, літ.-знавец, крытык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989). Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Скончыў БДУ (1953), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры бел. л-ры). З 1996 адначасова выкладае ва ун-це ў г. Седльцы (Польшча). Друкуецца з 1943. Паэзіі Л. ўласцівы рамантычна-ўзнёслае светабачанне, мяккі гумар, сувязь з фальклорам, сцвярджэнне маральных прынцыпаў народа, роздум над складанымі праблемамі часу (зб-кі «На юначым шляху», 1959; «Блакітнае азерца», 1965; «Дзівасіл», 1969; «Шчырасць», 1973; «Няроўныя даты», 1983; «Грайна», 1986; «Талая вясна», 1990; «Трэці золак», 1993, і інш.). Распрацоўвае гіст. тэматыку: паэмы «Белая вежа» (1969), «Лясун» (1971) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвечаны паэмы «Хлопец над вогненным плёсам» (1963), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1985), драматызаваная паэма «Вяселле — заўтра» (1993) і інш. Развівае жанр балады (зб. «Балады вайны і міру», 1988). У дакумент.-маст. рамане «Як агонь, як вада...» (1984, 2-я рэд. 1992; пад назваю «Янка Купала» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1982) стварыў рамантызаваны, псіхалагічна праўдзівы вобраз нар. песняра. Жыццю і дзейнасці бел. першадрукара прысвечаны інтэлектуальна-філас. раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990; пад назваю «Скарына» выдаваўся ў серыі «Жыццё выдатных людзей» у 1989, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990). Аўтар аповесці «Кельты не ўміраюць...» (1997). Даследуе сучасную паэзію («Сустрэчы з днём сённяшнім», 1968; «Паэзія і час», 1981), праблемы рэалізму і рамантызму, фалькларызму паэзіі, заканамернасці развіцця бел. лірыкі і эпасу, літ. сувязі. Выдаў дапаможнік для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. 1—2, 1977——80, 2-е выд. 1989), адзін са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX ст.» (1971, 2-е выд. 1988). Піша для дзяцей (зб-кі «Як Тоня рэха шукала», 1962; «Каля млына», 1972; «Дзе хто начуе?», 1977; «Кніжка Надзейкі», 1987, і інш.). Пераклаў на бел. мову творы П.Верлена (зб. «У месяцавым ззянні», 1974), І.В.Гётэ (зб. «Спатканне і ростань», 1981), Ф.Шылера (зб. «Улада песняспеву», 1997), рус., укр., польск., літ. і інш. паэтаў.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1992;
Калі ў дарозе ты...: Выбранае. Мн., 1971;
Скрыжалі: Выбранае. Мн., 1981;
Пралескі ў акопах. Мн., 1987;
Адам Міцкевіч і беларуская літаратура. Мн., 1959;
Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.Мн., 1963 (разам з Н.Перкіным);
«Новая зямля» Якуба Коласа. Мн., 1961;
Максім Багдановіч. Мн., 1966;
Беларуская паэзія пачатку XX ст.Мн., 1972;
Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд.Мн., 1982 (разам з В.Чамярыцкім, А.Коршунавым).
Літ.:
Кароткая Л. Жывое, роднае... Мн., 1989. С. 61—84;
Сіненка Г. Насуперак канону. Мн., 1997;
Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974. С. 141—152;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982. С. 187—205;
Саламевіч Я. У славу Янкі Купалы // Маладосць. 1985. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́біцца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; зак.
1.Разм. Выйсці, выбрацца з цяжкасцямі адкуль‑н., куды‑н. Выбіцца з лесу на шлях. □ Пятляючы завулкамі,.. незнаёмы нарэшце выбіўся на вуліцу.Навуменка.// Стаць кім‑н. пасля доўгіх намаганняў. Фёдар.. з простага шафёра выбіўся ў памочнікі галоўнага механіка, жыць яны сталі багацей, часцей траплялася вольная капейка.Кірэенка.// Вызваліцца з чаго‑н., пераадолець што‑н. Выбіцца з галечы.
2.(1і2ас.неўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго‑н. на паверхню. Выбіўся агонь з-пад страхі. □ Мы пакрочылі па схілу ляснога ўзгорка, збіраючы свежыя пралескі. Іх выбілася тут вельмі шмат.Кірэенка.З-пад хусткі на маршчыны ілба і твару выбіліся пасмы сівых валасоў.Брыль.
3.Разм. Разбіцца (пра шкло). Шыба выбілася.
•••
Выбіцца з графіка — парушыць устаноўлены расклад, графік.
Выбіцца з каляіны (каляі) — перастаць весці звычайнае, прывычнае жыццё.
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, аслабець, знемагчы.
Выбіцца на дарогу — тое, што і выйсці на дарогу (гл. выйсці).
Выбіцца са сну — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
Выбіцца ў людзі — тое, што і выйсці ў людзі (гл. выйсці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краса́, ‑ы, ж.
1. Тое, што робіць каго‑, што‑н. прывабным; хараство, прыгажосць. Белыя пралескі на прагалінах убіралі зямлю сонечнай красой вясковай.Лынькоў.Запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ў красе асенняга золата.Краўчанка.
2. Пра што‑н. прыгожае, цудоўнае. Дзе столькі ласкі, красы і прывету, як на Савецкай шчаслівай зямлі!Машара.Я шчаслівы, Што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі, Дзе такія густыя лясы І такія спакойныя рэкі, Дзе вясной непаўторна штораз Зелянеюць разлогі-палі, Дзе ўладар гэтай дзіўнай красы — Ты, народ мой, на вечныя векі!Гілевіч.
3. Прыгожы, прывабны выгляд. Хто бачыў яе, той забыць век не мог Красы яе светлай, дзявочай.Танк.Прабачце мне, цудоўныя палацы, Не вашай любаваўся я красой.Панчанка.
4. Упрыгожанне, слава чаго‑н. Зноў адновім сталіцу Радзімы, Беларусі Савецкай красу.Астрэйка.Заўсёды ў паходзе маё пакаленне Нап’ецца з твае жыватворнае нашы Празрыстых, як неба, як сонца, струменяў, О Нарач! Краса беларуская наша.Хведаровіч.
5. Пылок на цвітучых злакавых раслінах.
•••
Ва ўсёй (сваёй) красе — а) у харастве, раскошы. Тады Мазыр ва ўсёй красе раскінуўся перад вачыма.Дубоўка; б) (іран.) з усімі недахопамі. Адным словам, уся «тэхналогія» так званага дысертанта раскрывалася ва ўсёй сваёй красе.«ЛіМ».
Для (дзеля) красы — у якасці ўпрыгожання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нні, ‑яя, ‑яе.
1. Які мае адносіны да рання; ранішні. Узлескам ранняю парою. Туды, дзе хтось траву касіў, На луг стары, да вадапою Усёй сям’ёй ідуць ласі.Прыходзька.У аўтобусе ў ранні час было цеснавата, ехала многа людзей на першую змену.Кулакоўскі.Шыбы акон ружавелі раннім світаннем.Лынькоў.Хутка накінуўшы Белы халат, [Лена] Распачынае свой ранні прыём.Броўка.
2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога‑н. часу. Ранні вечар. Ранняе дзяцінства. □ З самай ранняй вясны гаманлівыя гракі працавіта расцягвалі мачалістыя валокны [кары] на свае грачыныя гнёзды.Лынькоў.// Які з’яўляецца пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця. Ранняе сярэдневякоўе. Ранні рамантызм.// Першы па часе. Ранні госць. □ — Самы ранні ты, Петрусёк, — ласкава сказала .. [школьная старожка], разагнуўшы спіну.Якімовіч.Паўтарэнне купалаўскіх матываў знаходзіў у ранніх вершах Міхася. Васілька Валянцін Таўлай.Бугаёў.Пралескі ранняй чысты цюбік Вазьмі, як лекі, патрымай.Голуб.
3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.). Ранняя зіма. □ Вясна тым годам была ранняя і цёплая.Кавалёў.// Які адбываецца, праходзіць, з’яўляецца раней, чым звычайна. Ранняя сяўба. Ранняя жаніцьба. Ранняя смерць. □ [Аржанец:] — Усё жыццё ты будзеш рад за сваю раннюю сталасць, за сваю салдацкую маладосць.Брыль.// Які рана вырастае, становіцца спелым. Ранняя гародніна. Раннія яблыкі.
•••
Абагнаць раннюю расугл. абагнаць.
Малады, ды раннігл. малады.
Ранняя птушкагл. птушка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сок, ‑у, м.
1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў. Кляновы сок. Страўнікавы сок. □ А дзядзька ўперадзе тралюе І галаву ўгару ўскідае, Бярозу добрую шукае З салодкім сокам, баравую.Колас.А ён [яблык] крохкі такі, ажно свеціцца ў ім Сок ды шастаюць ціха зярняты.Бялевіч.Зацвітуць сады ў калгасе, Паляцяць зноў пчолы з пасек Па салодкі сок...Кірэенка.// Напітак з вадкасці, якая выціскаецца з ягад, фруктаў, гародніны. Журавінавы сок. Яблычны сок. Фруктова-ягадныя солі.
2. Вільгаць і пажыўныя рэчывы, якія знаходзяцца ў глебе і ўсмоктваюцца раслінамі. Ярына высмоктвае каштоўныя сокі перагною і добра расце.Кулакоўскі.Дзякуй глебе, што кожнае зернетка сокам, нібы маці грудзямі, ўскарміла, ўспаіла.А. Вольскі.Красавік — Гэта першыя краскі вясны, Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Ўрачыстая песня.Звонак.
3.перан.Разм. Пра лепшых прадстаўнікоў грамадства. Бо вы — кроў з майго цела, Бо вы — узор чалавека... Людзі справы наспелай, Сок дваццатага веку.Таўбін.// Асноўнае, лепшае, галоўнае ў чым‑н. К. Чорны стараўся, каб літаратурная, кніжная мова не губляла сокаў жывой, бытавой мовы.Адамовіч.
•••
Млечны сок — вадкасць у сцёблах, лісці і каранях некаторых раслін (служыць сыравінай для атрымання каўчуку, гутаперчы, опіуму).
Варыцца ў сваім (уласным) сакугл. варыцца.
Высмактаць (усе, апошнія) сокігл. высмактаць.
Выціснуць усе сокігл. выціснуць.
У (самым) саку — у росквіце фізічных сіл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)