халя́ва, -ы, мн. -ы, -я́ў, ж.

Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена.

Прышыць новыя перады да халяў.

На халяву (разм., груб.) —

1) хітруючы, нічога не робячы (жыць, пражыць і пад.); на дурніцу.

Пражыць жыццё на халяву;

2) бясплатна, дарэмна, нічога не плацячы (рабіць што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звекава́ць, звяку́ю, звяку́еш, звяку́е; звяку́й; звекава́ны; зак.

Пражыць век дзе-н., у якім-н. стане.

Ён так і звекаваў бабылём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; пажы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

Пражыць нейкі час.

Пажывём — пабачым (прымаўка). П. у горадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przemieszkać

зак. пражыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адраява́ць

пражыць без турбот і клопатаў, як у раі’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адраю́ю адраю́ем
2-я ас. адраю́еш адраю́еце
3-я ас. адраю́е адраю́юць
Прошлы час
м. адраява́ў адраява́лі
ж. адраява́ла
н. адраява́ла
Загадны лад
2-я ас. адраю́й адраю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адраява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перамадзе́ць

пражыць пэўны час у цяжкіх умовах’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамадзе́ю перамадзе́ем
2-я ас. перамадзе́еш перамадзе́еце
3-я ас. перамадзе́е перамадзе́юць
Прошлы час
м. перамадзе́ў перамадзе́лі
ж. перамадзе́ла
н. перамадзе́ла
Загадны лад
2-я ас. перамадзе́й перамадзе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перамадзе́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

праіснава́ць, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -ну́й; зак.

Пражыць, прабыць які-н. час.

На такую зарплату можна п.

Старыя парадкі доўга не праіснуюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

vertruern

vt

sein Lben ~ — пражы́ць у сму́тку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

праднява́ць, ‑днюю, ‑днюеш, ‑днюе; зак.

Правесці, пражыць дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́жанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)