КУДЗІ́НАЎ Уладзімір Георгіевіч (27.5.1935, г. Бранск, Расія — 21.8.1990),
бел. пісьменнік. Скончыў Маскоўскі горны ін-т (1958). У 1967—90 працаваў у час. «Неман». Друкаваўся з 1961. Пісаў на рус. мове. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Раздзяленне радасці» (1968), «Прадчуванне перамен» (1972), «Сполахі» (1978), у якіх свет прыроды знітаваны са светам чалавечых адносін. Шмат пісаў пра бел. вёску. У аповесці «Альхавацкая гісторыя» (1979) маральныя праблемы, звязаныя з выхаваннем моладзі. Пісаў нарысы. На рус. мову пераклаў раман І.Пташнікава «Мсціжы» (1977), асобныя творы В.Адамчыка, В.Карамазава, А.Карпюка, П.Місько, А.Савіцкага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Су́мрак ’падазрэнне, дрэннае прадчуванне?’: так па душы і пашоў сумрак — пачуяла ворага (Пятк. 2), сумро́к ’змрок’ (пух., З нар. сл.). Гл. сумарак, сумарок; магчыма, формы з сінкопай (пропускам галоснага а перад р) ці пад уплывам змрок, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Gráuenn -s жах, жу́дасць; агі́да;
áhnungsvolles ~ жахлі́вае прадчува́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прадчува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Загадзя адчуваць; мець прадчуванне чаго‑н. Трывожна заплакала кнігаўка на балоце, мабыць, прадчуваючы холад.Шчарбатаў.[Міця] прадчуваў, што добрыя адносіны з Лобікам наладзяцца, аднак няясная трывога закрадвалася ў душу.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэ́нны, -ая, -ае; го́ршы, найго́ршы.
1. Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба; проціл. добры.
Дрэнныя прадукты.
Д. почырк.
Дрэннае надвор’е.
Дрэннае абсталяванне.
Д. гаспадар.
Дрэнныя суседзі.
Дрэнныя даходы.
Дрэннае здароўе.
Здарылася найгоршае (наз.) з усяго, што можна было чакаць.
2. Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.
Дрэнныя паводзіны.
Д. чалавек.
3. Неспрыяльны, невясёлы, які не абяцае нічога добрага.
Дрэннае прадчуванне.
Дрэнныя аналізы крыві.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЕЙСЕНГО́Ф Генрых Уладзіслававіч (7.8.1859, б. маёнтак Пакрэўна, Рокішкскі р-н, Літва — 1922),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Рысавальнай школе В.Герсана ў Варшаве (1874—78), Пецярбургскай АМ (1878—82), у Мюнхене (1889), Парыжы (1900). Амаль увесь час жыў у в. Русаковічы (Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісаў пераважна пейзажы. У маст. выстаўках удзельнічаў з 1889. Сярод твораў: «Транспарт палонных» (1886), «Перавозка параненых» і «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889), «Куток у Польным» (1891), «Беларускія паляўнічыя» і «Снег» (1894), «Світанак на возеры», «Паляўнічы з сабакам» (Нац.маст. музей Беларусі), «Прадчуванне», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» (усе 1910-я г.), пейзажы Літвы. Стварыў эскізы дыплома с.-г. і прамысл. выстаўкі ў Мінску (1901).
Літ.:
Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст.Мн., 1971. С. 82—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШАК Аляксей Ігнатавіч (22.2.1920, в. Вуглы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 27.2.1945),
бел.паэт. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1938—41). Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце ва Усх. Прусіі. Літ. дзейнасць пачаў у 1937. Быў нам. рэдактара інстытуцкага рукапіснага літ.час. «Наша творчасць», друкаваў рэцэнзіі і артыкулы ў газ. «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена». Улюбёнасць у жыццё, працу і прыроду, пачуццё кахання, студэнцкія будні, прадчуванневял. выпрабаванняў, франтавыя замалёўкі — асн. тэматыка вершаў пасмяротнага зб. К. «Апаленыя пялёсткі» (1963). Захаваліся неапубл. вершы, урывак з паэмы.
Тв.:
У кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Александровіч С. Слова пра сябра // Александровіч С. Кнігі і людзі. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НАЎ (Lenau) Нікалаўс [сапр.Німбш Эдлер фон Штрэленаў
(Niembsch Edler von Strehlenau) Франц; 13.8.1802, г. Ленаўхейм, Румынія — 22.8.1850], аўстрыйскі паэт-рамантык. Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім ун-тах. Паводле сац.-філас. накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж.Байрана і Г.Гейнэ. Паэт.зб-кі «Вершы» (1832),
«Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамант. сімволікай, блізкасцю да ням. і венг.нар. паэзіі. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэв. змен. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел.пер. — Зірні ў паток: Вершы, паэмы. Мн., 1991;
Рус.пер. — Стихотворения. Ян Жижка: Поэма. М., 1956;
У кн.: Золотое сечение: Австрийская поэзия XIX—XX вв. в рус. переводах. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przedsmak, ~u
м.прадчуванне смаку;
mieć przedsmak czego — прадчуваць што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ХАРМС (сапр.Ювачоў) Данііл Іванавіч
(12.1.1906, С.-Пецярбург — 2.2.1942),
рускі пісьменнік. Скончыў ням. гімназію «Петэршуле» ў Пецярбургу. У 1927—30 у літ. групе «Аб’яднанне рэальнага мастацтва». У 1931 разам з інш.чл. аб’яднання арыштаваны, у чэрв. 1932 вызвалены і высланы ў Курск; у жн. 1941 зноў арыштаваны; сімуляваў вар’яцтва, памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1922. У паэзіі, п’есах «Камедыя горада Пецярбурга» (нап. 1927, апубл. пасмяротна), «Лізавета Бам» (паст. 1928), аповесці «Старая» (1939, апубл. 1991), гратэскавых апавяданнях (цыкл «Выпадкі», 1933—39; апубл. пасмяротна) абсурднасць быцця, абязлічванне чалавека, адчуванне трагічнай разарванасці свету, прадчуванне катастрофы. Яго творам уласцівы спалучэнне парадоксаў, алагізмаў і наўмыснай наіўнасці, фантасмагарычнасць, рытмічнае вылучэнне слоў, гукавыя паўторы і варыяцыі. Пісаў вершы для дзяцей, пабудаваныя на камічных эфектах і прынцыпах гульні.