Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прагно́зпрадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных’ (ТСБМ). Праз рус.прогно́з ’тс’ (параўн. Крукоўскі. Уплыў, 75 і наст.) з грэч.πρόγνωσις ’даведванне наперад; прадвызначэнне’ ад грэч.προ‑ ’паперад’ і γνωσις ’веданне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суайчы́ннік, ‑а, м.
Чалавек, які мае з кім‑н. агульную айчыну. І вось .. збылося геніяльнае прадбачанне нашага вялікага суайчынніка К. Э. Цыялкоўскага аб тым, што чалавецтва не застанецца вечна на Зямлі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праро́цтва, ‑а, н.
1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — прадказанне, якое з’яўляецца адкрыццём волі бога, багоў.
2. Прадказанне, прадбачанне будучага. [Альбіна Сільвестраўна] лагодненька, са старэчай хітрынкай, усміхалася свайму прароцтву, якое выказвала некалі наконт маёй жаніцьбы...Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праро́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прарока; уласцівы прароку. Сейбіт волі, носьбіт гневу. Ён душой прарочай верыў: Бура грымне, бура грымне!..Калачынскі.
2. Які змяшчае ў сабе прадказанне, прадбачанне. Прарочыя словы. Прарочы сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагназі́раваць
(ад гр. prognosis = прадбачанне)
састаўляць прагноз будучага стану розных з’яў (прыродных, грамадскіх і інш).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
знаццё, ‑я, н.
Разм.(звычайнасасловамі «каб жа»). Веданне, прадбачанне. Ігнат вінавата ўсміхнуўся: — Каб жа знаццё, то і сам бы нешта прыдумаў.Чыгрынаў.Каб жа знаццё, што будзе такое, няхай бы Казік, шалахвост гэты, заставаўся адзін.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагно́з, ‑у, м.
Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных. [Вясна] надышла нечакана, насуперак прагнозу, які дало бюро надвор’я.Шамякін.Давяраўся сваёй інтуіцыі і Багдановіч, калі прарочыў будучае Коласу, Бядулі, Гарэцкаму. Але перш за ўсё яго прагнозы абапіраліся на рэальныя факты, на ўласны вопыт.Лойка.
[Грэч. prognōsis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагно́з
(гр. prognosis)
прадбачанне, прадказанне аб будучым развіцці і выніках якіх-н. падзей на аснове пэўных дадзеных (напр. п. надвор’я).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
правідэнцыялі́зм
(ад лац. providentia = прадбачанне)
рэлігійна-ідэалістычны погляд, які тлумачыць ход гістарычных з’яў не іх унутранай заканамернасцю, а вышэйшай (боскай) воляй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)