Навукова-тэхнічны прагрэс 5/123; 7/360, 363, 364—365; 8/535, 582; 10/406, 409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Яднанне і прагрэс»

т. 18, кн. 1, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНЫ ПРАГРЭ́С (НТП),

працэс бесперапыннага ўзаемазвязанага, паступальнага развіцця навукі і тэхнікі, які праяўляецца ў пастаянным уздзеянні навук. ідэй (адкрыццяў і ведаў) на ўзровень удасканалення сродкаў і прадметаў працы, тэхналогіі і арг-цыі вытв-сці. Ажыццяўляецца ў форме паступовага эвалюцыйнага ўдасканалення матэрыяльнай вытв-сці і яго навук.-тэхн. асноў або ў форме карэннага якаснага пераўтварэння вытв. сіл на базе выкарыстання прынцыпова новых навук. і тэхн. дасягненняў, што забяспечваюць пераход да больш прагрэс. этапу развіцця грамадскай вытв-сці; мае рэв. характар развіцця і прымае форму навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. У рэальных працэсах развіцця грамадства эвалюцыя і рэвалюцыя — неабходныя ўзаемазвязаныя формы (роўныя кампаненты) НТП. Эвалюцыя падрыхтоўвае рэвалюцыю і стварае для яе неабходныя ўмовы, а рэвалюцыя адкрывае якасна новыя магчымасці эвалюцыі, садзейнічае яе далейшаму развіццю.

Навука і вытв-сць пачалі збліжацца ў 16—18 ст., калі развіццё гандлю, мараплавання, мануфактурнай вытв-сці і інш. патрабавалі тэарэт. і эксперым. вырашэння практычных задач; 2-1 яе этап звязаны з машыннай вытв-сцю ў канцы 18 ст., калі навука і тэхніка ўзаемна стымулявалі паскораныя тэмпы развіцця. Бурнае развіццё навукі з канца 19 ст. і ў 20 ст. прывяло да значных адкрыццяў, што стала пачаткам новага кірунку НТП. Хуткае развіццё і практычнае выкарыстанне эл. энергіі, стварэнне рухавіка ўнутр. згарання, рост хім. і нафтахім. прам-сці, укараненне новых тэхналогій, выкарыстанне энергіі атамнага ядра, атрыманне штучных алмазаў, вынаходства і развіццё ЭВМ, асваенне космасу і інш.

Асн. кірункі НТП: комплексная аўтаматызацыя і камп’ютэрызацыя вытв-сці; пошук новых крыніц энергіі, стварэнне новых сродкаў транспарту і сувязі, асваенне новых тэхналогій, у т. л. біятэхналогій. Многія кірункі НТП цесна ўзаемазвязаны, іх размежаванне ўмоўнае. Затраты на НТП пастаянна павялічваюцца і ў эканамічна развітых краінах складаюць значную долю валавога ўнутр. прадукту. Усё большае значэнне набывае павышэнне эфектыўнасці выкарыстання навукова-тэхнічнага патэнцыялу.

На Беларусі НТП развіваўся ў непасрэднай сувязі з развіццём мануфактурнай і машыннай вытв-сці, прамысл. пераваротам 19 — пач. 20 ст.; яго тэмпы паскорыліся ў ходзе індустрыялізацыі ў 1930-я г. і асабліва ў 2-й пал. 20 ст., калі ўзніклі новыя галіны вытв-сці: аўтамабіле-, трактара-, прыладабудаванне, электра-, радыётэхнічная, электронная, хім., нафтаперапрацоўчая і інш. прам-сць. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі» ў бюджэце краіны ўстанаўліваецца ліміт агульных расходаў на навук.-тэхн. дзейнасць і нарматыў фінансавання фундаментальных і пошукавых даследаванняў.

У.Р.Залатагораў.

т. 11, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэгрэ́с, -у, м. (кніжн.).

Упадак у развіцці чаго-н., рух назад; проціл. прагрэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуко́ва-тэхні́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да навукі і тэхнікі, звязаны з праблемамі навукі і тэхнікі.

Навукова-тэхнічны прагрэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Progrss m -es, -e прагрэ́с

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прогре́сс прагрэ́с, -су м.;

прогре́сс во всех областя́х нау́ки и те́хники прагрэ́с ва ўсіх галіна́х наву́кі і тэ́хнікі;

идти́ по пути́ прогре́сса ісці́ па шляху́ прагрэ́су;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесперапы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца без перапынкаў; пастаянны. Бесперапынны паток машын. Бесперапынны тэхнічны прагрэс. Бесперапыннае змяненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

progres, ~u

м. прагрэс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

По́ступ1 ’хада’ (ТСБМ), параўн. укр. по́ступ ’крок, хада’, рус. пос́тупь ’тс’, ст.-рус. постꙋпь, постѫпь ’рух, дзеянне’, польск. postęp ’ход, захад, працэдура’, чэш., славац. postup ’ход, метад, рух наперад’, балг. по́стъп ’тс’. Прасл. *postǫpь, з арэальным зацвярдзеннем канцавога губнога. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па‑ з семантыкай выніковасці дзеяння. Да ступа́ць (гл.).

По́ступ2прагрэс, рух паперад’ (Байк. і Некр., ТСБМ), у значэнні ’прагрэс’, магчыма, з польск. postęp ’тс’. Гл. по́ступ1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)