Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
правінцыя́л
(польск. prowincjał, ад лац. provoncialis = які датычыць правінцыі)
чалавек з поглядамі, прывычкамі, уласцівымі жыхарам правінцыі, а таксама чалавек з абмежаванымі інтарэсамі, адсталымі поглядамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
правінцыя́лм.
1. (жыхарправінцыі) Provinziále [-vın-] m -n, -n;
2.разм. Provínzler [-´vınʦ-] m -s, -s; Hínterwälder m -s, - (пагард.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
правінцыя́л, ‑а, м.
Уст. Жыхар правінцыі (у 3 знач.). Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы.Скрыган.//Разм.зневаж. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі. — Дык ты, чалавеча, хоць і ў сталіцы жывеш, а мо большы правінцыял, чым тутэйшыя людзі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатра́п
(гр. satrapes. ад перс. sitrab)
1) правіцель правінцыі ў Старажытнай Персіі;
2) перан. жорсткі начальнік, самадур, дэспат.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДА́КІЯ (Dacia),
у старажытнасці вобласць, населеная дакамі. Займала тэр. паміж Дунаем, Цісай, Карпатамі і Днястром — тэр. сучаснай Румыніі. Пасля заваявання Траянам (106 н.э.) — рым. правінцыя. У 118—119 падзелена на Верхнюю і Ніжнюю Д., у 158—159 — на 3 правінцыі, якія да пач. вайны з маркаманамі (166) аб’ядналіся пад назвай «правінцыі 3 Д.». Аўрэліян пад націскам готаў (з 236) і карпаў (з 248) пакінуў Д. У 270—275 ч. карэннага насельніцтва перасялілася на правы бераг Дуная, дзе былі створаны 2 правінцыі — Д.Прыбярэжная і Д.Унутраная; левабярэжную Д. занялі готы, вандалы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сатра́п, ‑а, м.
1. Правіцель вобласці, правінцыі ў старажытным Іране, які меў неабмежаваную ўладу.
2.перан.Кніжн. Жорсткі начальнік, самадур, дэспат, тыран. Мова і літаратура беларусаў загналі нямала здзекаў і знявагі ад царскіх сатрапаў.Казека.А генерал-губернатарам у Вільню царскі ўрад паслаў свайго выдатнага сатрапа — барона фон-Валя.Гарэцкі.
[Грэч. satrapēs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаскана́да
(фр. gasconnade, ад Gascogne = назва фр.правінцыі)
абазначэнне выхваляння, пахвальбы ў французскай літаратуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
premier
[prɪˈmɪr]1.
n.
1) прэм’е́р -а m. (праві́нцыі ў Кана́дзе)
2) прэм’е́р-міні́стар
2.
adj.
1) пе́ршы ра́нгам, гало́ўны
2) найране́йшы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
першэро́н
(фр. percheron, ад Perche = назва правінцыі ў Францыі)
парода ламавых коней, выведзеная ў Францыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)