Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Праштро́п ’правіннасць’ (Нас., Касп.). Да штроп ’штраф’, штрапава́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэлі́кт
(лац. delictum)
юр. правапарушэнне, правіннасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перапрасі́ць, -прашу́, -про́сіш, -про́сіць; -про́шаны; зак., каго і без дап.
Папрасіць каго-н. прабачыць за правіннасць, непаслушэнства і пад.
|| незак.перапро́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.перапро́шванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wykroczenie
н. парушэнне, правіннасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Versündigungf -, -en грэх, праві́ннасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНАЕ ПРАВАПАРУШЭ́ННЕ,
правіннасць, проціпраўнае наўмыснае або неасцярожнае дзеянне (або бяздзеянне), замах на дзярж. або грамадскі парадак, уласнасць, правы і свабоды грамадзян і інш. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнага правапарушэння адносяцца: парушэнні грамадскага парадку, правілаў дарожнага руху, проціпажарных, сан.-эпідэміялагічных, мытных правілаў, пагранічнага рэжыму, парушэнні правілаў палявання, рыбнай лоўлі і аховы рыбных запасаў і інш. За адміністрацыйнае правапарушэнне прадугледжана адм. адказнасць (калі правапарушэнні не цягнуць за сабой крымін. адказнасці).