чапра́к

(тур. ćaprak)

1) найбольш тоўстая і моцная частка скуры са спіны жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы і для тэхнічных патрэб;

2) подсцілка пад сядло, гунька.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Матра́ц, матра́с ’мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак’, ’сяннік, мех, напханы саломай’ (ТСБМ, Тарн.; пруж., Сл. ПЗБ), матэрас ’тс’ (Нас.), ст.-бел. матерацъ, матарацъ ’тс’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. materac, дзе са ст.-франц. materas < італ. materasso < араб. al maṭraḥ ’падушка’, ’пасцель’. Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову, у якой з новав.-ням. Matratze (Булыка, Лекс. запазыч., 109; Бернекер, 2, 27; Фасмер, 2, 582–583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Под ’гарызантальная паверхня ўнутры печы, на якую кладзецца паліва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., ТС, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), по́дак ’падэшва гары’ (Гарэц.), пэд ’дашчаная шуфляда ў жорнах, на якой ляжыць ніжні камень’ (лун., Шатал.), ’месца ў гумне для складання снапоў, саломы’ (Янк. 2; петрык., Шатал.), ’скрынка жорнаў’ (Выг., Тарн., Дразд., Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка вулея’ (Сержп. Бортн.; Сл. ПЗБ), по́дка ’ніз, под у вуллі’, по́дзік ’памост для вулля на дрэве’ (ТС), по́дзіне, по́дзішчаподсцілка пад стог’ (Сцяшк. Сл.), по́днік ’ніжні камень у жорнах (Сл. ПЗБ). Укр. під ’нізкае месца; дно’, рус. под ’ніжняя паверхня ў печы’, ’падлога; дно; ніз’, польск. spód ’ніз’, н.-луж. spódk ’глеба; дно’, в.-луж. póda ’тс’, чэш. půda ’зямля, глеба, грунт’, славац. pȏda ’зямля, глеба; тэрыторыя’, славен. pod ’падлога’, серб.-харв. по̏д ’тс’, балг. под ’тс’, ст.-сл. подъ ’ніз’. Прасл. *podъ. Роднасн. літ. pãdas ’падэшва; гумно; под’, лат. pads ’падлога’, ст.-інд. padá‑m ’крок, след нагі; месца’ (Фасмер, 3, 295–296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)