Спец. Будаўнічы матэрыял з чароту, спрасаванага ў пліты з дабаўленнем гліны, гіпсу і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЫ́НА-ПАДО́ЛЬСКАЯ ПЛІТА́,
паўднёва-заходняя частка Усх.-Еўрап. платформы паміж Украінскім шчытом і Усх. Карпатамі. Складкавыя геасінклінальныя структуры Усх. Карпат аддзелены ад Валына-Падольскай плітыТэйсейра-Торнквіста лініяй (на гэтым участку — Рава-Рускім глыбінным разломам). Крышталічны фундамент пліты складзены з архейска-сярэднепратэразойскіх метамарфічных парод, мае разломна-блочную будову, апускаецца на ПдЗ да 6—8 км, перакрыты верхнепратэразойска-кайназойскімі адкладамі. Платформавая структура пліты ўтварылася ў выніку фарміравання прагінаў рознага ўзросту і распасцірання, накладзеных адзін на адзін. Асн. карысныя выкапні: нафта, каменны вугаль.
Створаны ў 1987 у Мінску. Выпускае вырабы з бетону і жалезабетону (1999): бэлькі, пакрыцці і перакрыцці, сценавыя панэлі для каркасных будынкаў, калоны, рыгелі, па́лі для фундаментаў, пліты пакрыццяў рабрыстыя, пліты перакрыццяў шматпустотныя, экраны агароджы лоджый, бэлькі керамзіта-бетонныя з тэрмаўкладышам, бэлькі-лаўкі для тэнісных кортаў, прамысл. перагародкі, бэлькі бетонныя для сцен падвалаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плі́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пліты (у 1 знач.). // Зроблены з пліт. Плітачная падлога.// Прыгатаваны ў форме плітак. Плітачны чай. Плітачны шакалад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1933 у Магілёве як цагельны з-д № 8. У 1946 падзелены на цагельныя з-ды № 7 і № 8. З 1950 камбінат буд. матэрыялаў, з 1972 ВА «Магілёўбудматэрыялы», з 1991 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла керамічная (для печаў, унутр. перагародак), пліты бетонныя тратуарныя, пліты фігурныя (для зборных пакрыццяў тратуараў і садова-паркавых дарожак), плітка керамічная глазураваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАІЗАЛЯЦЫ́ЙНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
эластычныя ці порыстыя пракладачныя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца для гашэння шумаў і вібрацый (гукаізаляцыі); разнавіднасць акустычных матэрыялаў. Класіфікуюцца аналагічна гукапаглынальным матэрыялам. Да гукаізаляцыйных матэрыялаў адносяць драўняна-валакністыя пліты, маты, пліты на аснове шкляной і мінер. ваты, валокнаў азбесту, эластычных парапластаў, пракладкі з гумы, а таксама прыродныя і штучныя сыпкія матэрыялы (пясок, шлак і інш.). Выкарыстоўваюцца ў міжпаверхавых перакрыццях, унутр. сценах (паміж панэлямі), фундаментах машын, гукаізаляцыйных кажухах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ПСАВЫЯ І ГІПСАБЕТО́ННЫЯ ВЫ́РАБЫ,
будаўнічыя вырабы з гіпсавага цеста (сумесь гіпсу і вады) і гіпсабетону (аснову яго складаюць гіпсавыя вяжучыя рэчывы з мінер. і арган. запаўняльнікамі і дабаўкамі, што запавольваюць схопліванне). Да іх адносяцца: гіпсабетонныя панэлі і пліты для перагародак, панэлі для асновы падлогі, перакрыццяў, камяні для вонкавых сцен, вентыляцыйныя блокі, сан.-тэхн. кабіны, абшыўныя лісты («сухая тынкоўка»), цепла- і гукаізаляцыйныя пліты, арх. дэталі і інш. Бываюць арміраваныя і неарміраваныя, суцэльныя, пустацелыя і ячэістыя. Фармуюцца ліццём, вібрыраваннем, прасаваннем і пракаткай. Яны лёгкія, вогнеўстойлівыя, з высокімі гукаізаляцыйнымі ўласцівасцямі, але воданяўстойлівыя і адносна невял. трываласці. Выкарыстоўваюцца ў канструкцыях (акрамя нясучых), ахаваных ад сістэм. ўвільгатнення, у памяшканнях з невысокай (да 60%) адноснай вільготнасцю паветра.
Гіпсавыя і гіпсабетонныя вырабы: 1—3 — гіпсавыя перагародачныя пліты (суцэльная, пустацелая і арміраваная чаротам); 4 — гіпсабетонная перагародачная панэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цеплава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху, ледзь цёплы; летні. З вечара — не часта здараецца такое ў студзені — з поўдня пацягнула цеплаватай сырасцю.Мыслівец.[Міхаліна] ўзяла з пліты цеплаватай вады.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плітня́к, ‑у, м.
Вапняковая або пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты. Ён ледзь паспеў нацягаць плітняку і зрабіць у адным з куткоў яшчэ два невысокія муры.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРАЎНЯ́НЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
канструкцыйныя, ізаляцыйныя і вырабныя матэрыялы, поўнасцю або часткова атрыманыя шляхам апрацоўкі і склейвання натуральнай драўніны, драўняных часціц, валокнаў, шпону.
Да Д.м. адносяцца матэрыялы з драўніны, вырабленыя прасаваннем (пад ціскам да 30 МПа) пры павышаных т-рах, насычэннем (змешваннем) сінт. смоламі, аміякам, цэм. растворам і інш., склейваннем, адліўкай, інш. спосабамі (гл.Арбаліт, Драўнянавалакністыя пліты, Драўнянастружкавыя пліты, Драўняныя пластыкі, Драўнянаслаістыя пластыкі, Дрэвашклапластыкі, Фанера, Фібраліт). Маюць добрыя эксплуатацыйныя якасці, выкарыстоўваюцца ў буд-ве (гл.Драўляныя канструкцыі), мэблевай прам-сці, судна- і машынабудаванні і інш.Гл. таксама Дрэваапрацоўчая прамысловасць.