бесперапынны рух грошай у наяўнай і безнаяўнай формах, звязаны з кругаваротам тавараў, а таксама нетаварнымі плацяжамі і разлікамі ў гаспадарцы. Агульны закон грашовага абарачэння — закон колькасці неабходных для абарачэння грошай, які дзейнічае пры ўсіх спосабах вытв-сці, дзе існуе таварнае і грашовае абарачэнне, і пры любых грашовых сістэмах. Ён выяўляе сувязь такіх паказчыкаў, як грашовая маса, сума цэн тавараў і паслуг, крэдыт, плацяжы, якія ўзаемна пагашаюцца, хуткасць грашовага абарачэння. Важная характарыстыка грашовага абарачэння — устойлівасць, адно з праяўленняў якой — стабільнасць усіх відаў цэн і тарыфаў. Значная частка плацежнага абароту ў прамыслова развітых краінах прыпадае на фін. аперацыі з рознымі відамі каштоўных папер, пазыковыя аперацыі, падатковыя плацяжы і інш.фін. здзелкі. Большая частка грашовага абарачэння ажыццяўляецца ў безнаяўнай форме, што звязана з рэзкім павелічэннем аб’ёму плацежна-разліковых аперацый. Наяўнае грашовае абарачэнне вагаецца ў розных краінах і складае ад 10 да 20% унутр. грашовага абароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mankíerenvi
1) адсу́тнічаць, манкі́раваць, прагу́льваць
2) спыні́ць плацяжы́ [вы́плату], збанкрутава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аўтра́йт
(англ. outright = прамы, поўны)
простая тэрміновая валютная здзелка, якая прадугледжвае плацяжы па форвардным курсе ў строга вызначаны тэрмін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абро́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да плацяжу або атрымання аброку 1; чыншавы. Аброчныя сяляне. Аброчныя плацяжы.
абро́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аброку 2. Паглядзеў [Сёмка] і супакоіўся — было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню, прыпон і жакетка.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
erfólgenvi(s) адбыва́цца; здара́цца;
die Záhlungen ~ réchtzeitigплацяжы́ адбыва́юцца своечасо́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рая́льці
(англ. royalty)
чарговыя плацяжы за купленыя па ліцэнзіі вынаходствы, што выплачваюцца на працягу пэўнага перыяду, вызначанага ў ліцэнзійным пагадненні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЯССПРЭ́ЧНАЕ СПАГНА́ННЕ,
у цывільным праве прымусовае спагнанне запазычанасці ў бясспрэчным парадку без звароту ў суд ці іншы орган, які вырашае маёмасныя спрэчкі. Бясспрэчнае спагнанне з юрыд. асоб ажыццяўляецца на падставе распараджэнняў правамоцных органаў і выканаўчых дакументаў спісаннем грашовых сум з адпаведных рахункаў у банках; з грамадзян (нявернутыя пазыкі, нявыплачаная кватэрная плата, камунальныя плацяжы і інш.) — па выканаўчым надпісе натарыята. У Рэспубліцы Беларусь дапускаецца толькі ў выпадках, прама прадугледжаных законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пла́тна, пла́тно ’з плацяжу’, ’шчодра, багата’ (Нас.), ’выгадна’ (ТС; гродз., Сл. ПЗБ), пла́тны ’верны ў плацяжы, плацежны, шчодры’ (Нас.). З польск.płatno (з XV ст.) ’варта, выгадна, аплочваецца’ < płatny ’цэнны, дарагі, карысны, вартасны’, ст.-чэш.platný, якія з прасл.*plat‑ьnъ < *platiti ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 620). Варш. сл. (4) выводзіць значэнне польск.płatno з ням.giltig ’варта, каштуе, мае цану’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АВУА́РЫ (ад франц. avoir маёмасць, набытак),
1) актывы (грашовыя сродкі, вэксалі, чэкі, пераводы, акрэдытывы), за кошт якіх робяцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы іх уладальнікаў; у вузкім сэнсе — ліквідная частка актываў (грашовыя сродкі банка на бягучых рахунках, дэпазітах, каштоўныя паперы, якія лёгка рэалізуюцца).
2) Сродкі банка ў замежнай валюце, золаце, якія знаходзяцца на яго рахунках у замежных банках. Сукупнасць такіх сродкаў, што належаць якой-н. краіне, называюць яе замежнымі авуарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЛІКО́ВЫ БАЛА́НС,
суадносіны грашовых патрабаванняў і абавязацельстваў краіны, што ўзнікаюць у выніку гандлёвых і інш. адносін з інш. краінамі за пэўны перыяд або на пэўную дату. Уключае гандлёвы баланс, вываз і ўвоз золата, прадастаўленне крэдытаў, баланс паслуг, турыстаў і даходы ад замежнага турызму, даходы ад замежных інвестыцый, звязаныя з імі расходы і інш. У адрозненне ад плацежнага балансу ўключае не толькі зробленыя плацяжы і паступленні, але і непагашаныя патрабаванні і абавязацельствы, тэрмін пагашэння якіх яшчэ не настаў.