fertile

[ˈfɜ:rtəl]

adj.

1) урадлі́вы (гле́ба, год); пло́дны

2) Biol. апло́днены; апы́лены

fertile eggs — апло́дненыя я́йкі

3) бага́ты; пладаві́ты (на ідэ́і); тво́рчы; жыватво́рчы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fruitful

[ˈfru:tfəl]

adj.

1) урадлі́вы, ураджа́йны (дрэ́ва і гле́ба)

2) пло́дны; пладаві́ты о́зум)

3) жыватво́рчы

fruitful showers — жыватво́рчыя дажджы́

4) плённы (пра́ца); кары́сны; выго́дны; прыбытко́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Плод ’частка расліны з насеннем’, ’зародыш дзіцяці’, ’вынік, прадукт дзейнасці’ (ТСБМ, Яруш.; маг., Шн.); ’дзеці’, ’племя’ (Нас.); ’яйка’ (брагін., Мат. Гом.), ’прыплод’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж плодна ’ўрадліва’ (Нас.), плодная ’паросная (свіння)’, плодны ’ўраддівы, пладавіты’ (Жд. 3; Сл. ПЗБ), ’хто шмат дае прыплоду’ (Варл.), пладны́ ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ), пладзіцца ’расплоджвацца’ (Сл. ПЗБ), плод ’расплод’ (ТС), пло́цтво ’размнажэнне’ (свісл., Сл. ПЗБ). Укр. плід, рус. плод, польск. płód, н.-луж. płod, в.-луж. płód, чэш., славац. plod, славен. plǫ̑d, серб.-харв. пло̑д, макед. плод, балг. плод, плодът, ст.-слав. плодъ, плодьнъ, пдодовитъ; непдоды ’бясплодная жанчына’. Прасл. *plodъ, роднасныя якому ст.-англ. bloed ’плод дрэва’, ’палявыя плады’, ’збожжа’, с.-нідэр. blāt ’пасаджагая палявая культура’, франк. *blād > франц. blé, праванс., каталон. blat ’збожжа’ (Махэк₂, 461–462); Бязлай (3, 60) у якасці найбліжэйшых адпаведнікаў падае кімр. llwdn ’хлопчык, дзіцёнак’, ст.-ірл. loth, брэтонск. loen, с.-брэтонск. loen ’жарабё’. Міклашыч (251), Мее (RS, 6, 132), Фасмер (3, 283–4), Персан (Beitr., 668) гавораць пра старажытную аснову лексемы на ‑ŭ *p(h)łodŭ звязаную чаргаваннем галосных з *pled‑men (гл. пле́мя). Ісачанка (Зб. Гаўранку, 1, 124) у аснове *pled‑ бачыць і.-е. *pelə‑ ’напаўняць’, Варбат (Диал. исслед. по рус. яз., 1977, 262) вылучае корань і.-е. *pel‑ са значэннем ’папаўняць’, ’нараджаць’. Сюды ж пло́жаць ’пладзіцца’ (Ян.), якое можна, відаць, супаставіць са славен. plȍha, plȅh, харв. кайк. plȅšina ’племя, род, парода’, адносна якіх Скок (2, 683) зыходзіць з *plodъ і plemę і выводзіць іх з *pled‑s‑. Бязлай (Этимология–1973, 187) прымае да ўвагі (у сувязі са славен. і харв. лексемамі) і зах.-слав.: славац. upľahnuc se ’нарадзіцца (пра жывёл)’, чэш. валаш. pléhnúť sa, pléhnit sa ’пладзіцца, расплоджвацца, разводзіцца’, в.-луж. plahować, н.-луж. plagowaś, zblagnuś, польск. pląć się, plęgnąć się, plagować ’выхоўваць, прыводзіць да парадку’, якія нібыта сведчаць аб першапачатковым *plęg‑. Варбот (Этимология–1978, 23–25) дапускае, што plęgti — другаснае, што яму папярэднічала plegli (як слав. sękti ў адносінах да літ. sèkti) ’цячы, напаўняць’. Семантыка гнязда *pel‑ вельмі блізкая да кола значэнняў plęgti ’пладзіцца, вырастаць’ і *plex‑/*plox‑ ’род, парода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Род1, руод, ро̂д, рід ’рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка’, ’асноўная арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу’, ’родзічы, сваякі, радня’, ’сям’я’, ’паходжанне, прыналежнасць да пэўнага саслоўя’, ’разнавіднасць, сорт, тып’, ’спосаб, характар, напрамак’ (ТСБМ, Федар. 6, Мат., ТС, Др.-Падб., Бяльк., Ян., Бір., Стан., Бес., Байк. і Некр., ПСл; мін., Шн.; калінк., воран., ЛА, 3; Яшк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’пол’ (Байк. і Некр.), ’парода (пра жывёлу)’ (ПСл). Укр. рід, рус. род, польск. ród, н.-луж. rod, в.-луж. ród, чэш., славац. rod, славен. rȏd, серб. ро̑д і харв. rȏd, макед. род, балг. род(ъ̀т), ст.-слав. родъ. Прасл. *rodъ, звязанае чаргаваннем у корані з ц.-слав. редъ ’ежа’, ’з’яданне, паглынанне’, славен. redíti ’карміць, гадаваць, вырошчваць’, роднаснае лат. rads ’родзіч’, ’пол’, ’крыніца, пачатак, паходжанне’, ’радня’, raža ’багаты, шчодры ўраджай’, ’поспех’, ’вялікая сям’я’, літ. rasmė̃ ’ураджай’, лат. rasma ’росквіт, урадлівасць’ (Міклашыч, 280, Махэк₂, 514; Фрэнкель, 683), ст.-інд. vrādhant‑ ’які паднімаецца’, várdhati ’расце, множыцца, узмацняецца’, vṛddhás‑ ’які вырас, вялікі, стары’, авест. vərəẟaiti ’расце’, ст.-грэч. ὀρυός, дар. βορυός ’прамы, правільны, сапраўдны’ (Фасмер, 3, 490–491). З гэтых форм выводзяць назоўнік дзеючай асобы і.-е. u̯ródhos‑, якое з асновы цяпер. часу u̯rédhe/o (Траўтман, 234; Фасмер, 3, 491; Бязлай, 3, 190; Покарны, 1167; Младэнаў, 562; БЕР, 6, 296; ESJSt, 13, 771–3). Трубачоў (Дополн., 3, 491), супастаўляе слав. *rodъ з арм. ordi ’сын’, хец. h̬ardu‑ ’праўнук’ і ўзводзіць іх да і.-е. *əordh‑ ’высокі’, ’які вырас’. Ондруш (, 9, 1958, 150) услед за Трубачовым шукае сувязь паміж *rodъ і *orsti ’расці’.

Род2 ’роды’ (віл., Сл. ПЗБ), н.-луж. rod, в.-луж. ród ’нараджэнне’. Да радзі́ць (гл.). Сюды ж ро́ды ’фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці’ (ТСБМ, ТС).

Род3 ’ураджай’ у выразе: дай, Божа, на жытычко род (маг., Шн.; Жд. 2, Ян., Юрч. Вытв.), серб. ро̂д і харв. rȏd, макед. род ’тс’, рус. маск. роди́вый ’які дае багаты ўраджай’, укр. роди́ти, бел. радзі́ць ’даваць багаты ўраджай’. Старажытнае балтаславянскае ўтварэнне, параўн. лат. raža ’багаты ўраджай’ (з *radi̯ā), а таксама славен. rodína, серб. родѝна, харв. rodìna ’ўрадлівасць’, серб. ро́дац ’пладовае, пладаноснае дрэва’. Сюды ж ро́дный ’урадлівы’ (Юрч. Фраз. 2, Юрч. СНС), ро́дныпладавіты, ураджайны’ (Нас., Стан.), ’буйны, высокага росту’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)