ПЛЯСЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Петрыкаўскім р-не, на мяжы з Калінкавіцкім р-нам Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 34 км на ПнУ ад г.Петрыкаў. Пл. 0,22 км², даўж. 610 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,67 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі хмызняком. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1.чым. Накіроўваць сваю дзейнасць, дзейнічаць адпаведна чаму‑н., у залежнасці ад чаго‑н. Кіравацца вучэннем марксізма-ленінізма. □ У краіне, якая кіруецца перадавымі ідэямі, літаратура павінна быць лепшай літаратурай у свеце.Купала.
2.Разм. Трымаць кірунак, рухацца куды‑н. — А вы кіруйцеся на Петрыкаў, і так во лясамі, — сказаў гаспадар.Лупсякоў.Кірмаш, куды кіраваўся Сцёпка, знаходзіўся на плошчы.Хомчанка.
3.Зал.да кіраваць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕЛІЖЖЭ́, Веліж’я,
возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Прыпяць, за 11 км на У ад г.Петрыкаў. Пл. 0,23 км², даўж. 1,65 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пясчаныя, пад хмызняком. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з р. Скалодзіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙСТРА,
возера ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 6 км на У ад г.Петрыкаў. Пл. 0,24 км², даўж. больш як 2,1 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі каля 4,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. да 4 м, пад хмызняком. Берагі высокія, месцамі абразійныя. Злучана ручаём з р. Прыпяць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТРЫКАЎСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдавізант. стылю ў г.Петрыкаў Гомельскай вобл. Пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. з цэглы. Будынак мае крыжападобную кампазіцыю з 3-апсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчана вял. светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчана 3-ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. У дэкоры выкарыстаны закамары, паяскі, сухарыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЯ́РАЎКА,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жыткавічы—Калінкавічы; чыг. станцыя на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г.Петрыкаў, 178 км ад Гомеля. 649 ж., 210 двароў (1999). Акц. т-вы «Аграпрамтэхніка» і «Петрыкаўснаб», раённае аб’яднанне «Сельгасхімія». Школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Каля вёскі адбылася Муляраўская аперацыя 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫША́НКА,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Трэмля. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 44 км на ПнУ ад г.Петрыкаў, 152 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Мышанка. 426 ж., 157 двароў (1999). 4 леса- і дрэваапр. прадпрыемствы, жыллёва-камунальная гаспадарка, аб’яднанне кацельных і цепласетак. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,
рэгіянальныя транскантынентальныя комплексныя спарт. спаборніцтвы. Арганізаваны пад эгідай Арганізацыі амер. дзяржаў, праводзяцца пад патранажам Міжнар.алімп. камітэта раз у 4 гады (у год напярэдадні Алімп. гульняў) пад кіраўніцтвам нац.спарт. федэрацый краіны-арганізатара гульняў. Першыя П.г. адбыліся ў 1951 у Буэнас-Айрэсе па 19 відах спорту. У праграму П.г. уключаецца большасць відаў спорту, што ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУДО́К,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р. Тур, на аўтадарозе Мазыр—Петрыкаў. Цэнтр сельсавета і Мазырскай занальнай дзярж. сортавыпрабавальнай станцыі. За 9 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 142 км ад Гомеля. 812 ж., 312 двароў (2000). Т-вы з абмежаванай адказнасцю «Лотас» і «Крыніца». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
старгава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.
Таргуючыся, дамовіцца пра цану чаго‑н., плату за што‑н. Бедную жанчыну моцна даняла галеча, і яна рашыла прадаць карову. Павяла ў Петрыкаў, старгавалася з купцамі, тыя ёй 70 рублёў, .. яна ім — вяроўку ў рукі, на тым і разышліся.Палтаран.Купіла хату .. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася.Мележ.// Дамовіцца з кім‑н. адносна чаго‑н. па аснове ўзаемнай выгады. Нарэшце старгаваліся, што .. [Марцін Астаповіч] будзе мець права на дваццаць год арандаваць тую паўдзесяціну.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)