Ператоп, пэрэпюп ’тук, чысты свіны тлушч’ (жытк., Вешт., ЛА, 4), параўн. рус. перетопки ’рэшткі ад ператопленага сала, масла, воску’, польск. przetop, серб.-харв. npėmon ’ператопленае сала, тлушч’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ператапіць (< прасл. *per‑topiti). Да пера- і тапіць і (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перато́пліваць несов.

1. (сало и т.п.) перета́пливать; (воск — ещё) переплавля́ть;

2. (всё, многое) перета́пливать; переплавля́ть;

3. (молоко, творог) створа́живая, перегрева́ть;

1-3 см. ператапі́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапусці́ць, ‑пушчу́, ‑пу́сціш, ‑пу́сціць; зак.

Разм.

1. што. Паступова перасыпаць, пераліць з аднаго сховішча ў другое. Перапусціць віно з бочкі ў бочку.

2. што. Ачысціць, сыплючы цераз што‑н. Перапусціць насенне цераз арфу.

3. што. Расплавіўшы, ператварыць у іншы стан, зрабіць прыгодным для чаго‑н.; ператапіць. Перапусціць воск. Перапусціць тлушч.

4. што, чаго і без дап. Добраахвотна адмовіцца ад чаго‑н., уступіць што‑н. каму‑н. Ён свайго не перапусціць. □ Людзі скарэй згодны былі .. [Грамабою] перапусціць, як мелі займацца з гэтакім. Крапіва. — Сваркі паміж нас ніколі не было, бо я заўсёды перапушчу. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патапі́ць 1, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак.

1. каго-што. Апусціць у ваду, на дно. Я стаяла на гары, прымяралася, як зручней скаціцца на лёд, які даўно пагалеў, пасінеў, патапіў сасмактаныя беражкі свае ў вадзе. Лось. // Знішчыць, апусціўшы пад ваду, на дно. Патапіць караблі. □ Тата расказваў, як фашысцкі бамбардзіроўшчык патапіў іх сейнер. Шыловіч. // перан. Нагаворамі, паклёпам загубіць, падвесці каго‑н. Як ні хацеў патапіць яго Каршукоў, а ён [Макар] выжыў і вярнуўся да сваёй хаты. Асіпенка. // перан.; што. Загубіць, зрабіць малапрыкметным сярод мноства чаго‑н. Патапіць жывую справу ў размовах.

2. каго. Утапіць, пазбавіць жыцця, сілаю апусціўшы ў ваду ўсіх, многіх. [Загорскі:] — Полацкіх усіх [раскольнікаў] жыўцом у Дзвіне патапілі, з дзецьмі маленькімі... Караткевіч. [Антанюк:] — Многа людзей на абарону лагера паслаць мы не маглі. Па-першае, нельга абяссільваць атрад.. Па-другое, не кожны партызан з ходу, уначы, упэўнена і без рызыкі мог пераплыць Дняпро. Не хапала яшчэ патапіць людзей. Шамякін.

3. перан.; што. Заглушыць, прыглушыць (пачуцці, думкі), пазбавіцца ад чаго‑н. [Мірон:] Ці перажываў? Ого, яшчэ як! Але праз год-два змірыўся. Як кажуць, патапіў гора... ды не ў пітве, а ў працы. Хадкевіч. Народы няволі Патопяць свой сум, Адзіны уславяць саюз. Глебка.

•••

Патапіць у крыві — жорстка расправіцца з кім‑, чым‑н.

патапі́ць 2, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

1. Растапіць, ператапіць усё, многае. Патапіць усё сала на тлушч. Патапіць воск.

2. і без дап. Тапіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)