Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйцы ў чужыя гнёзды. Пачала кукаваць зязюля, адлічваючы некаму доўгія гады жыцця.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плі́ска, ‑і, ДМ плісцы; Рмн. ‑сак; ж.
Невялікая пералётная птушка з доўгім хвастом атрада вераб’іных. Скачуць, нібы на спружынах, вёрткія шэрыя пліскі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́бедзь, ‑я, м.
Вялікая прыгожая вадаплаўная пералётная птушка сямейства качыных з белым (радзей чорным) апярэннем, з доўгай выгнутай шыяй. Колькі качка ні мудрыся, а лебедзем не будзеш.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРАПЁЛКАзвычайная
(Coturnix coturnix),
птушка сям. фазанавых атр. курападобных. Пашырана ў Еўразіі, Афрыцы, на в-ве Мадагаскар. Насяляе пераважна ўзлескі, лясныя паляны, лугі, с.-г. палеткі. На Беларусі трапляецца ўсюды, найб. на Пд. Пералётная птушка.
Даўж. каля 20 см, маса да 145 г. Апярэнне страката-бураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеннем раслін і насякомымі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яец. Вывадкавая птушка. Аб’ект спарт. палявання і развядзення (для атрымання яец).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Wándervogelm -s, -vögel
1) пералётная пту́шка
2) валацу́га, бадзя́га
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
грак, ‑а, м.
Пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем. Прыгадаўся [Лабановічу] і стары млын, гнілое возера каля яго, алешнік над возерам, густа затканы гнёздамі грахоў, і несціханы іх крык.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯЛІ́КАЯ БЕ́ЛАЯ ЧА́ПЛЯ (Egretta alba),
птушка сям. чаплевых атр. буслападобных. Пашырана на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жыве ў бязлесных або бедных лясной расліннасцю мясцінах з вадаёмамі і вял. трысняговымі і чаротавымі зараснікамі. На Беларусі пералётная, зрэдку гняздуецца, часцей трапляецца на Палессі, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 85—102 см, маса 1,1—1,5 кг, размах крылаў 1,4—1,7 м. Апярэнне снежна-белае. У шлюбным уборы на патыліцы невял. чубок. Ногі і шыя доўгія, дзюба прамая, вострая. Корміцца буйнымі насякомымі, іх лічынкамі, дробнымі млекакормячымі, рыбай, жабамі, малюскамі і інш. Гнёзды пераважна на заломах трыснягу, чароту. Выседжвае 3—5 птушанят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сі́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Рмн. ‑тавак; ж.
Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных. Вясной і летам тут [на канале] чуюцца песні салаўя, шчабятанне ластавак, сітавак.«Звязда».Скачуць, нібы на спружынках, вёрткія шэрыя пліскі. Тут называюць іх яшчэ .. сітаўкамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)