сіваваро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем; сіваграк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грак, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем.

|| прым. грачы́ны, -ая, -ае.

Г. вывадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералё́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пералё́тны пералё́тная пералё́тнае пералё́тныя
Р. пералё́тнага пералё́тнай
пералё́тнае
пералё́тнага пералё́тных
Д. пералё́тнаму пералё́тнай пералё́тнаму пералё́тным
В. пералё́тны (неадуш.)
пералё́тнага (адуш.)
пералё́тную пералё́тнае пералё́тныя (неадуш.)
пералё́тных (адуш.)
Т. пералё́тным пералё́тнай
пералё́тнаю
пералё́тным пералё́тнымі
М. пералё́тным пералё́тнай пералё́тным пералё́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

малі́наўка¹, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Невялікая пералётная пеўчая птушка сямейства драздовых шэра-зеленаватага колеру з рыжымі грудзьмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́таўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’інападобных.

Скачуць як на пружынках вёрткія сітаўкі.

|| прым. сі́таўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Маленькая палявая пералётная птушка сямейства фазанавых з завостранымі крыламі і кароткім хвастом.

|| прым. перапялі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жураве́ль¹, -раўля́, мн. -раўлі́, -раўлёў, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай.

Шэры ж.

|| прым. жураўлі́ны, -ая, -ае.

Жураўлінае курлыканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпак, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’інападобных з чорным апярэннем.

|| памянш. шпачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. шпако́вы, -ая, -ае і шпачы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухано́с, ‑а, м.

Пералётная птушка атрада гусіных, якая жыве пераважна ў стэпавых зонах каля вадаёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зязю́ля, -і, мн. -і, -зю́ль, ж.

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.

|| прым. зязю́лін, -а, -ы.

З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)