імітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Пераймаць каго-, што-н, падрабляць па-майстэрску, з дакладнасцю ўзнаўляць; прафесійна займацца імітацыяй.

І. галасы жывёл.

|| наз. іміта́цыя, -і, ж. і імітава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

emulate [ˈemjəleɪt] v. fml перайма́ць (што-н. у каго-н.); спабо́рнічаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кукарэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крычаць «кукарэку» (пра пеўня). На вільчыку пуні кукарэкаў певень. Хомчанка. // Пераймаць крык пеўня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

почерпа́ть несов. чэ́рпаць; (брать) браць; (заимствовать) запазыча́ць, запазы́чваць, перайма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сле́по нареч. сле́па;

сле́по сле́довать (кому) сле́па перайма́ць (каго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., каго-што і без дап.

Разм. Крыўляцца, пераймаць чые‑н. рухі, міміку і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіняшы́йка, ‑і, ДМ ‑шыйцы; Р мн. ‑шыек; ж.

Невялікая пеўчая птушка сямейства драздовых з яркім апярэннем, здольная пераймаць спеў іншых птушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

małpować

незак. малпаваць, пераймаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

imitować

незак. імітавацьб пераймаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przedrzeźniać

незак. перадражніваць; пераймаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)