адзін са спосабаў вегетатыўнага размнажэння. Адбываецца ўтварэннем на мацярынскім арганізме почкі (нарасці), з якой развіваецца новая асобіна. Уласціва некат. грыбам, імхам, беспазваночным жывёлам. У жывёл (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві і інш.) П. бывае вонкавае і ўнутранае. Пры вонкавым почкі ўтвараюцца на целе маці або на сталонах (некат. кішачнаполасцевыя, абалоннікі). Пры ўнутр. П. новая асобіна развіваецца з адасобленага ўнутр. ўчастка цела маці. Напр., у губак і імшанак такія ўтварэнні маюць ахоўныя абалонкі і здольныя перажываць зімовыя або засушлівыя ўмовы, калі мацярынскі арганізм гіне. У шэрагу жывёл П. не адбываецца канчаткова — маладыя асобіны застаюцца злучанымі з мацярынскім арганізмам і ўтвараюць калоніі. Штучнае П. можна выклікаць неспрыяльным уздзеяннем на мацярынскі арганізм (напр., апёкам, парэзам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
experience2[ɪkˈspɪəriəns]v.
1. пазнава́ць, зазнава́ць, спасціга́ць; ве́даць з во́пыту
2. адчува́ць, перажыва́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
größenwahnsinnig:
~ wérdenперажыва́ць ма́нію вялі́касці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прайма́цца ’перажываць’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск.przejmować się ’тс’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Жыць бедна, цярпець гора. Так і гаруе бедны Сцяпан: зямлі мала, сям’я — сем ратоў, кожнага накармі.Чарнышэвіч.Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць.Прыказка.
2. Сумаваць, тужыць па чым‑н.; перажываць якое‑н. няшчасце. Пражылі [Марта з Васілём] пяць год, а дзяцей усё не было. Асабліва гаравала па гэтым Марта.Пестрак.
•••
Гора гараваць (нар.-паэт.) — перажываць гора, пакутаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачуццё, -я́, мн. пачу́цці, -яў, н.
1.чаго і якое. Здольнасць усведамляць, перажываць, разумець што-н. на аснове адчуванняў, уражанняў.
П. гордасці за сваю радзіму.
П. ўласнай годнасці.
П. гумару.
П. новага.
2. Каханне, прыхільнасць да каго-н.
Вялікае п.
Бацькоўскае п. да дзяцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
survive
[sərˈvaɪv]1.
v.t.
перажыва́ць, перано́сіць
2.
v.i.
выжыва́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кны́каць ’перажываць, саромецца’ (Сцяшк. Сл.). Ці не да польск.knychač ’вішчаць, скавытаць’ і рус.хныкать (гукапераймальнае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przeżywać
przeżywa|ć
незак.
1.перажываць;
ona bardzo to przeżywać — яна вельмі перажывае;
2.перажываць; пераносіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
live out
а) вы́жыць
б) жыць наво́ддаль
в) перажыва́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)