Пацяме́шыць ’пачухаць’ (ашм., паст., Сл. ПЗБ). Да па- і цемя́шыць ’тс’, цемяшыцца ’чухацца’, ’варушыцца’, ’пераварочвацца з боку на бок’ (брасл., ашм., трак., паст., астрав., Сл. ПЗБ), якія збліжаюцца з цемя, цяміць, а таксама з укр.темʼяжити ’давіць’, рус.темяшить ’біць кулаком’, польск.ciemiężyć ’прыціскаць, душыць’ (Міклашыч, 356; Брукнер, 62; Фасмер, 4, 41 і 140).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
overturn
[,oʊvərˈtɜ:rn]1.
v.
1) пераку́льваць
2) пераку́львацца, пераваро́чвацца, перакіда́цца (і пра чо́вен)
3) скіда́ць (ура́д)
2.
n.
1) пераваро́т -у m.
2) перакуле́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Тое, што і каціцца¹ (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.
Мячык качаецца па падлозе.
2.Пераварочвацца, перакульвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу).
К. ў траве.
Конь качаецца па зямлі.
Дзеці качаюцца ў снезе.
3. Ляжаць без справы, без сну (разм.).
К. да раніцы ў ложку.
4. Быць хворым (разм.).
Цэлы месяц качалася з пабітай нагой (разм.).
|| наз.кача́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
куля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Пераварочвацца цераз галаву; перакульвацца. То адзін, то другі з хлапцоў бліскаючы пяткамі, куляўся цераз галаву.Самуйлёнак.//Разм. Падаць, пераварочваючыся. Воўка аніяк не мог утрымацца на лыжах і раз-поразу куляўся ў снег.Кавалёў.Навокал шугала ўгору зеленаватае полымя выбухаў, адзін за адным куляліся ў чорную прорву вагоны.Паслядовіч.// Бегчы, перавальваючыся то на пярэднія, то на заднія ногі (пра жывёл). Вымчаўся [бацька] на дарогу, аглянуўся — куляецца здалёк за ім якаясьці звярына: ні то воўк, ні то мядзведзь.Якімовіч.// Моцна хістацца, трапляючы то пярэднімі, то заднімі коламі ў яміны, калдобіны (пра сродкі перамяшчэння). Недзе на першай палове шляху шаша прападае, і аўтобус ужо бяжыць, куляецца па прасёлкавых дарогах.Ракітны.// Рабіць мёртвую пятлю; пераварочвацца верхняй часткай уніз і наадварот (пра самалёт). [Машыніст] заўважыў, што лётчык кідаецца з боку ў бок, куляецца, значыць, у яго бомбаў няма.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Скі́нуцца ‘распрануцца’, ‘прыкінуцца’ (Ян.), ‘распрануцца да галізны, поўнасцю распрануцца’ (Янк. 3.), ‘ператварыцца (у што), пераварочвацца (у каго)’ (Нар. Гом., Растарг.), ‘падскочыць, ускінуцца’, ‘перакінуцца, ператварыцца’ (ТС). Паводле Янкоўскага (Янк. 3., 117), звязана з тэхналогіяй пераўвасаблення праз Тв. скл. т. зв. скідвання — ператварэння, што грунтуецца на змешванні, параўн. ячмень аўсом скінуўся (там жа), г. зн. ‘моцна засмечаны аўсом’, параўн. скинимся травинаю (Растарг.), воўком мог скінуцца (ТС) і пад. Да скінуць, кінуць (гл.); Санько (Крыўя, 1996, 1, 91) мяркуе, што тут назіраецца ўплыў літ.kisti (kiñto, kito) ‘мяняцца, змяняцца’.
4.(превращаться) фольк.пераваро́чвацца(у каго), ператвара́цца (у што); абарача́цца (у каго, у што, кім, чым).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
úmwenden*
1.vt
1) пераваро́чваць, вываро́чваць; пераго́ртваць
2) паваро́чваць, развярну́ць (аўтамабіль і г.д.)
2.~, sich
1) пераваро́чвацца;
sich zur Flucht ~ кі́дацца наўцёкі
2) (nach D) азіра́цца (на каго-н., што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
варо́чацца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак.да вярнуцца 1.
варо́чацца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Паварочвацца, пераварочвацца з боку на бок. Доўга не мог [Мікіта] заснуць, усёварочаўся з боку на бок, скідаючы з сябе коўдру.Галавач.//Разм. Рухацца, варушыцца. Тыя, хто ведаў, што ў зале вось-вось павінна паявіцца дэлегацыя сялян, неспакойна варочаліся, аглядаліся і гэтым парушалі цішыню.Барашка.
2. Круціцца, вярцецца. Магчыма, там грыміць пярун? Ці дзе варочаюцца жорны?Дубоўка.Хвалі злосна штурхалі нязграбную лодку, яна цяжка варочалася на адным месцы, увесь час памыкаючыся стаць бокам пад вецер.Зарэцкі.
3. Хіліцца, нахіляцца на бок. Марцін ішоў з аднаго боку, Гілёрык — з другога і дзяржалі вулей, каб ён не варочаўся.Колас.
4.Зал.да варочаць 2 (у 1–3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валя́цца, ‑я́юся, ‑я́ешся, ‑я́ецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы. Усюды на падлозе валяўся хатні скарб — рашоты, адзежа, кублы.Лупсякоў.[Юткевіч] ляжаў на нейкай старасвецкай канапе,.. каля канапы валяўся ягоны англійскі шынель.Мікуліч.// Ляжаць без ужытку. Каля адрынкі пад страхою У дзеда Юркі сіратою Валяўся човен так, без дзела.Колас.
2. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок. [Гарлахвацкі:] Вы, напэўна, самі не раз паглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужах.Крапіва.
3.Разм. Ляжаць, нічога не робячы. Цэлымі днямі Марынка валялася на ложку, чытала, глядзела тэлевізар.Шыцік.// Доўга ляжаць у пасцелі з прычыны хваробы, ранення. Валяцца ў шпіталях.
•••
Ад ветру валяцца — ледзь стаяць на нагах ад слабасці.
На дарозе (зямлі, доле, абы-дзе) не валяецца — дарма не дастаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)