заарганізава́насць, ‑і, ж.

Празмерная перагружанасць арганізацыйнымі мерапрыемствамі; празмерная рэгламентаванасць. Пераадолець элементы заарганізаванасці і фармалізму. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Узмацніць (узмацняць), паскорыць (паскараць).

Ф. пуск станцыі.

2. Пераадолець (пераадольваць) якую-н. перашкоду або рубеж праціўніка.

Ф. пераправу.

|| наз. фарсі́раванне, -я, н.

Ф. ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАСМІ́ЧНАЯ СКО́РАСЦЬ,

скорасць, якую трэба надаць касмічнаму апарату, каб выканаць палёт па зададзенай траекторыі адносна Зямлі (або інш. нябеснага цела).

Адрозніваюць 1-ю, 2-ю і 3-ю К.с. Першая К.с. — мінімальная скорасць, пры якой цела можа стаць штучным спадарожнікам Зямлі і пачаць рухацца вакол яе па кругавой арбіце. Другая К.с. — мінімальная скорасць, пры якой цела можа пераадолець прыцягненне Зямлі і стаць штучнай планетай Сонечнай сістэмы. Трэцяя К.с. — мінімальная скорасць, пры якой цела можа пераадолець прыцягненне Сонца і выйсці за межы Сонечнай сістэмы. Каля паверхні Зямлі 1-я, 2-я і 3-я К.с. роўныя адпаведна 7,9 км/с, 11,2 км/с і 16,7 км/с.

т. 8, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перачаўра́ць ’выздаравець, пераадолець хваробу’ (Сцяшк. Сл.), ваўк. перачаўраць ’перахварэць’. Да пера- і чаўрэць ’чахнуць, чэзнуць, марнець, занепадаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераплы́сці і пераплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак., што і цераз што.

Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым-н.

П. раку або цераз раку.

|| незак. пераплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перацярпе́ць, -цярплю́, -це́рпіш, -це́рпіць; -цярпі́; зак.

1. што. Перанесці; выцерпець многае; церпячы, пераадолець што-н.

П. усе нягоды.

П. спакусу.

2. чаго і без дап. Зазнаць шмат пакут, гора і пад.

Колькі ён перацярпеў за свой век!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераадо́лены

1. побеждённый;

2. преодолённый;

3. преодолённый, переси́ленный;

1-3 см. пераадо́лець 1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -по́ўз, -паўзла́, -ло́; -зі; зак.

1. Прасунуцца паўзком куды-н., па чым-н., міма чаго-н.

П. па зямлі.

2. што. Паўзком пераадолець якую-н. адлегласць.

П. некалькі метраў.

|| незак. прапаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возоблада́ть сов., уст. атрыма́ць перава́гу, узя́ць верх, запанава́ць; (победить) перамагчы́, пераадо́лець (каго, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переси́лить сов.

1. перасі́ліць; адо́лець, аду́жаць, зду́жаць;

2. перасі́ліць; перамагчы́; пераадо́лець; см. переси́ливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)