По́клуска ’палка, якую клалі на воз, каб пашырыць яго плошчу’ (драг., Сл. ПЗБ). Параўн. таксама паклеска і по́пліска (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распаўсю́дзіць ’пашырыць сферу дзеяння на каго-небудзь, што-небудзь’, ’раздаць, прадаць многім’ (ТСБМ), распаўсюджыць ’тс’ (Байк. і Некр.). Гл. паўсюдна.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
particularly[pəˈtɪkjələli]adv. асаблі́ва;
We are hoping to expand our business, particularly in Europe. Мы спадзяёмся пашырыць нашу камерцыйную дзейнасць, асабліва ў Еўропе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
раззнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Разм.
1. Перарваць, спыніць знаёмства з кім‑н.
2. Перазнаёміцца з усімі, многімі, пашырыць круг знаёмых. Раззнаёміцца з суседзямі. Раззнаёміцца ў горадзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбудава́ць ’раскідаць даўно пабудаванае’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад будава́ць (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз- (гл.) у яе зыходным значэнні ’разлучыць, раз’яднаць’, параўн. разарыць (гл.). Сучаснае разбудава́ць ’пашырыць будоўлю’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паглы́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Зрабіць больш глыбокім. Паглыбіць сажалку. □ Геня раскапаў дно адной лужынкі, паглыбіў яго.Якімовіч.
2. Змясціць глыбей, урэзаць у што‑н. Паглыбіць разец у метал.
3. Накіраваць рух у глыбіню чаго‑н. //перан.Пашырыць, зрабіць больш грунтоўным, сур’ёзным, глыбокім. Паглыбіць свае веды. □ [Лабановіч:] — Тваю думку аб бярозах я хацеў бы пашырыць і паглыбіць.Колас.//перан. Зрабіць больш тонкім, глыбокім; узмацніць (пра пачуцці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёгра́ма, ‑ы, ж.
Паведамленне, перададзенае па радыётэлеграфе. Расшыфраваць радыёграму. □ У радыёграме з ЦК партыі бальшавікоў Беларусі на імя дзядзі Косці раілася пашырыць вопыт яго групы на іншыя чыгункі.Лынькоў.
[Ад слова радыё і грэч. gramma — пісьмовы знак, запіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)