Лістаносец ’паштальён’ (ТСБМ, ТС) з’яўляецца працягам ст.-рус.листоносецъ (з XVII ст.). Да ліст і насіць (гл.). Параўн. наступнае слова (лістанош).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
звясту́н, звестуна, м.
Разм. Той, хто прыносіць якую‑н. звестку; вястун. Аджытай цемры звестуны — Такім няма, не будзе ходу.Колас.Увысь з галубятні ўзняўся Крылаты звястун-паштальён.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашта́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паштара, пошты. Паштальён — тая прафесія, што дазваляе, як кажуць, увайсці ў кожны дом. У гэтым плане журналістыка — у нечым роднасная паштарскай.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІХАЛЬЧУ́К Сяргей Апанасавіч (14.8. 1925, в. Скабін Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1995),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1972). Скончыў БДУ (1951). З 1951 працаваў у выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура» (1972—80). Друкаваўся з 1949. Пісаў для дзяцей. Аўтар аповесці «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), зб-каў апавяд. «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985). На бел. мову пераклаў паасобныя творы В.Асеевай, Ч.Айтматава, В.Біянкі, А.Вішні, А.Гайдара, Я.Дрды, Б.Жыткова, Р.Кіплінга, Я.Пермяка, Л.Панцялеева, Ю.Смуула і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mailman
[ˈmeɪlmæn]
n., pl. -men
пашта́р -а́, паштальён -а m., пашта́рка f.; лістано́ша -ы m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бязду́м’е, ‑я, н.
Інертны стан, які характарызуецца адсутнасцю думак, роздуму. Так стаяла.. [Алаіза Пашкевіч] да таго часу, пакуль з бяздум’я не вывеў паштальён, які падышоў і ўлажыў у клямку газеты.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НІ́КАЛСАН (Nicholson) Джэк (н. 22.4.1937, г. Непцьюн, штат Нью-Джэрсі, ЗША),
амерыканскі акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1956. Зняўся ў фільмах: «Пяць лёгкіх п’ес» (1970), «Апошні нарад» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Кітайскі квартал» (абодва 1974), «Палёт над гняздом зязюлі» (1975, прэмія «Оскар»), «Апошні магнат» (1976), «Ззянне» (1980), «Паштальён заўсёды звоніць двойчы» (1981), «Словы пяшчотнасці» (1983, прэмія «Оскар»), «Гонар сям’і Прыцы» (1985), «Іствікскія ведзьмы» (1987), «Бэтмэн» (1989), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Воўк» (1994), «Марс атакуе!» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Абяцанне» (2001) і інш. З 1971 выступае як рэжысёр і прадзюсер. Сааўтар шэрагу кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ФАЛЕЎ Леанід Мікалаевіч (21.9.1839, г. Любім Яраслаўскай вобл., Расія — 11.12.1905),
рускі паэт. Друкаваўся з 1857. Паслядоўнік М.Някрасава, развіваў дэмакр. і рэаліст. традыцыі рус. паэзіі. Асн. матывы творчасці — гаротнае становішча народа, абвінавачанне правячых класаў, вера ў вызваленне народа. Яго паэзіі ўласціва грамадзянскасць, публіцыстычнасць. Творчасць цесна звязана з фальклорам. Некат. яго вершы сталі нар. песнямі, у т. л. «Песня пра камарынскага мужыка». Зрабіў скарочаны пераклад вершаванай гутаркі У.Сыракомлі «Паштальён», які стаў папулярнай рус.нар. песняй «Ямшчык» («Калі я на пошце служыў ямшчыком...»). Перакладаў з зах.-еўрап. (Г.Гейнэ, Беранжэ і інш.), сербскай, укр., польскай паэзіі. Найб. значныя яго пераклады У.Сыракомлі.
Тв.:
Стихотворения. М.; Л., 1963.
Літ.:
Айзеншток И.Я. Поэт-демократ Л.Н.Трефолев. Ярославль, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САЎ Анатоль Паўлавіч (28.11.1928, г. Светлаводск Кіраваградскай вобл., Украіна — 4.11.2000),
бел. пісьменнік, перакладчык. Скончыў БДУ (1956). Працаваў у Дзярж. выд-ве Беларусі (1956—64), у выд-вах «Беларусь» (з 1967), «Мастацкая літаратура» (з 1972), «Юнацтва» (1986—89). Друкаваўся з 1953. Аўтар зб-каў навук.-папулярных нарысаў для дзяцей «Балотны скарб» (1959), «Цудоўны камень» (1963), нарысаў пра Мінскі трактарны («Магутны твой зямляк», 1969) і Бел.аўтамаб. («Волаты на дарогах», 1974) заводы. Пераклаў на бел. мову «Аповесць пра суровага сябра» Л.Жарыкава (1961), «Клуб калумбаў» В.Біянкі (1962), «Тры дні спакою» М.Прыляжаевай. (1970), зб. аповесцей і апавяданняў І.Васіленкі «Зялёны куфэрак» (1964) і інш. Паводле яго сцэнарыяў паст.дакумент. і навук.-папулярныя фільмы.