паштальён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Разносчык пошты, карэспандэнцыі па адрасах.

|| ж. паштальёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (разм.).

|| прым. паштальёнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паштальё́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паштальё́н паштальё́ны
Р. паштальё́на паштальё́наў
Д. паштальё́ну паштальё́нам
В. паштальё́на паштальё́наў
Т. паштальё́нам паштальё́намі
М. паштальё́не паштальё́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паштальён почтальо́н, письмоно́сец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паштальён, ‑а, м.

Паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам. Як і звычайна, пошту .. [Хадкевічу] прынесла — самога яго ніколі паштальён не мог застаць дома — Вера. Васілевіч. Амаль у кожны двор, у кожную калгасную хату заходзіць паштальён Алена Аляксандраўна Цярэшка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паштальён м. гл. паштар

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паштальён

(фр. postillon)

паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паштальён, лістаносец; паштавік (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пісьмано́сец, -но́сца, мн. -но́сцы, -но́сцаў, м.

Тое, што і паштальён.

|| ж. пісьмано́ска, -і, ДМ -но́сцы, мн. -і, -сак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

postman [ˈpəʊstmən] n. (pl. -men) паштальён

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

почтальо́н паштальён, -на м., пашта́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)