ЧАРКА́САЎ Анатоль Паўлавіч (28.11.1928, г. Светлаводск Кіраваградскай вобл., Украіна — 4.11.2000),
бел. пісьменнік, перакладчык. Скончыў БДУ (1956). Працаваў у Дзярж. выд-ве Беларусі (1956—64), у выд-вах «Беларусь» (з 1967), «Мастацкая літаратура» (з 1972), «Юнацтва» (1986—89). Друкаваўся з 1953. Аўтар зб-каў навук.-папулярных нарысаў для дзяцей «Балотны скарб» (1959), «Цудоўны камень» (1963), нарысаў пра Мінскі трактарны («Магутны твой зямляк», 1969) і Бел. аўтамаб. («Волаты на дарогах», 1974) заводы. Пераклаў на бел. мову «Аповесць пра суровага сябра» Л.Жарыкава (1961), «Клуб калумбаў» В.Біянкі (1962), «Тры дні спакою» М.Прыляжаевай. (1970), зб. аповесцей і апавяданняў І.Васіленкі «Зялёны куфэрак» (1964) і інш. Паводле яго сцэнарыяў паст. дакумент. і навук.-папулярныя фільмы.
Тв.:
Паштальён: Апавяданне ў малюнках. Мн., 1991;
На ўсе рукі майстар: Нарыс. Мн., 1993.
т. 17, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)