Пачына́ць — дзеяслоў незакончанага трывання ад пача́ць (гл.). Прасл.počinati < počęti < čęti, čьnǫ (Трубачоў, Эт. сл., 4, 109). Сюды ж пачына́льнік ’кіраўнік валачобнікаў; зачыншчык, запявала’ (Нас., Грыг.), ’заснавальнік’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Аб суфіксе ‑льнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
застрэ́льшчык, ‑а, м.
1.Уст. Салдат у рассыпным страі, які першым сустракаўся з праціўнікам.
2. Той, каму належыць пачын у якой‑н. справе; пачынальнік, ініцыятар. Вінгар даўно быў застрэльшчыкам арганізацыі ўдарных брыгад.Чорны.Застрэльшчыкамі рэвалюцыйных выступленняў сталі тры тысячы сялян-рыбакоў, пазбаўленых права лавіць рыбу.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Завадэ́вуш ’пачынальнік’ (Бяльк.). Фанетыка (‑дэ‑) указвае на польск. паходжанне. Адна к Карловіч дае толькі zawadjak ’зачыншчык’ (параўн. укр.заводі́й, заводія́ка ’тс’). У Дарашэўскага рад слоў на ‑eusz, у тым ліку прастамоўнага характару (słabeusz, chudeusz, chłopeusz), да якіх належыць, відаць, і *zawodeusz, не адзначанае ў гэтым слоўніку. Параўн. звадыяш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прэ́дак, прэдок, прэдко ’продак, пачынальнік роду’ (ТС), продкі ’продкі’ (Ян.), ’продкі, бацькі, дзяды і прадзеды’ (Бяльк.), арэшкі ’продкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус.предок, предки ’тс’, укр.предок ’продак’. Запазычанне з ц.-слав., звязанае з прѣд- (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 419), гл. перад, а таксама Фасмер, 3, 357. Параўн. продак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pionier
м.
1. піянер; пачынальнік;
2.гіст. піянер (член дзіцячай арганізацыі ў СССР)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
А́ЛКІО (Alkio; сапр.Філандэр; Filander) Сантэры
(17.6.1862, мяст. Лайхія — 24.7.1930),
фінскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Пачынальнік сельскага асв. маладзёжнага руху (1888). Адзін з заснавальнікаў партыі Аграрны саюз (1906). У 1919—20 міністр сац. спраў. Дэп. сейма ў 1907—22. Аўтар раманаў і апавяданняў пра сялянскі побыт паўн. Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Ян, бел. гравёр і разьбяр па шкле 18 ст.Пачынальнік дынастыі гутнікаў і гравёраў па шкле, якія працавалі на Урэцкай мануфактуры Радзівілаў (Любанскі р-н). У 1761—86 адзін з галоўных і найб. кваліфікаваных гравіроўшчыкаў і разьбяроў. Гравіраваў на сталовым посудзе і люстэрках партрэтныя выявы і фігуратыўныя сцэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
beginner
[bɪˈgɪnər]
n.
1) пачатко́вец -ўца m.; навічо́к -ка́m.
2) пачына́льнік -а m., пачына́льніца f.; заснава́льнік -а m., заснава́льніца f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МА́ЖВІДАС ((Mažvydas) Марцінас) (каля 1510—21.5.1563),
літоўскі пісьменнік; пачынальнікліт. пісьменнасці. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1548). Склаў і выдаў першую літ. кнігу «Простыя словы катэхізіса» (1547), якая акрамя катэхізіса ўключала буквар, некалькі песнапенняў рэліг. характару, вершаваную прадмову М. пра становішча тагачаснага літ. сялянства. Складальнік кн. «Песні хрысціянскія» (ч. 1—2, 1566—70) і інш. выданняў рэліг. зместу.