пачына́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пачынае што-н., заснавальнік.

Пачынальнікі новай літаратуры.

|| ж. пачына́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачына́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пачына́льнік пачына́льнікі
Р. пачына́льніка пачына́льнікаў
Д. пачына́льніку пачына́льнікам
В. пачына́льніка пачына́льнікаў
Т. пачына́льнікам пачына́льнікамі
М. пачына́льніку пачына́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачына́льнік м. зачина́тель; начина́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачына́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто пачынае што‑н.; заснавальнік. Чалавек энцыклапедычнага складу, беларускі асветнік [Францыск Скарына] не толькі пачынальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, але і доктар лекарскіх і свабодных навук — мовазнаўца, батанік і медык. С. Александровіч. Асабліва высока цаніў Купала дзейнасць Ігната Буйніцкага, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра. Ярош.

2. Той, хто пачынае спяваць валачобную песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачынальнік, застрэльшчык, ініцыятар, піянер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пачына́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да пачынальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ініцыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто праяўляе ініцыятыву; пачынальнік.

Ініцыятары спаборніцтва.

|| ж. ініцыя́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начина́тель пачына́льнік, -ка м., распачына́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачына́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пачынае якую-н. справу, пачынальнік.

Скарына — з. усходнеславянскага кнігадрукавання.

|| ж. зачына́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. зачына́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачина́тель зачына́льнік, -ка м.; (инициатор) пачына́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)