amid

[əˈmɪd]

prep.

сяро́д, памі́ж, пасярэ́дзіне

amid the ruins — сяро́д руі́наў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МЯ́ТЛІК,

у беларусаў адзенне немаўлят; прамавугольны кавалак тонкага, мяккага льнянога палатна з круглай дзіркай пасярэдзіне для галавы. Звычайна кроілі з вынашанай матчынай кашулі.

т. 11, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

двухтаўро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае папярочнае сячэнне ў выглядзе дзвюх паралельных палос, злучаных пасярэдзіне перамычкай. Двухтаўровая рэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасто́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Трон манарха.

Узысці на п. (стаць манархам). Сядзець на прастоле (царстваваць).

2. Высокі стол, які стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара.

|| прым. прасто́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; уст.).

Прастольнае свята (у гонар святога, з імем якога звязана царква).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mítten adv:

~ auf der Stráße пасярэ́дзіне ву́ліцы;

~ im Zímmer у сярэ́дзіне пако́я;

~ in der Nacht сяро́д но́чы;

~ auf, ~ in, ~ durch сяро́д, пасярэ́дзіне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

па́церкі, -рак, адз. па́церка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Тое, што і каралі.

2. Апрацаваныя кавалачкі бурштыну, каралаў, шкла, каменю і інш. з дзірачкамі пасярэдзіне для працягвання ніткі, таксама ўпрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы, якое надзяваецца на шыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ватру́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Пірог, будка з загнутымі наверх краямі і з тварагом пасярэдзіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсве́чнік, ‑а, м.

Падстаўка для свечкі ці свечак. Пасярэдзіне [століка] гарэла свечка, празрысты стэарын сцякаў на медны танканогі падсвечнік. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́башч ’невялікі конусны будан з жэрдак з вогнішчам пасярэдзіне’ (ГЧ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАРЫ́ЛКА,

бандарны выраб у беларусаў; двухдонная бочачка на 5—10 л. Прызначалася, як і біклага, для пераносу вады на поле, сенажаць, лесасеку. Звычайна рабілася з дубовых клёпак, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў, пасярэдзіне клёпак былі 1—2 адтуліны, якія затыкаліся коркамі.

Барылка.

т. 2, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)