успе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і паспець².

Успела схадзіць у магазін да яго закрыцця.

У. на цягнік.

|| незак. успява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаспе́ць, ‑ее; зак.

Не зусім паспець. Яблыкі зеленаватыя, недаспелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zdążyć

зак. паспець;

zdążyć na czas — паспець у час (своечасова)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Наўскура́ць (nauskurać) ’паспець, успець’ (Арх. Федар.). Гл. ускураць ’спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыспява́ць, ‑ае; зак.

Разм. Выспець, паспець — пра ўсё, многае. Памідоры павыспявалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поспе́тьII сов. (успеть) разг. паспе́ць, упра́віцца; см. поспева́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́спеліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Даць магчымасць паспець. Выспеліць памідоры на сонцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. паспяваць ​2паспець ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́віцца, -а́ўлюся, -а́вішся, -а́віцца; -а́ўся; зак.

1. з кім-чым. Скончыць якую-н. справу.

Аднаму з гаспадаркай не ў.

2. Паспець за які-н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад.

У. за суткі.

3. Змагчы, паспець зрабіць што-н.

Не ў. адказаць.

4. з кім-чым і без дап. Адолець, стрымаць каго-, што-н., падпарадкаваць сваёй волі.

У. з дэбашырам.

|| незак. упраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наспе́ць ’наступіць’ (Яруш.). Да спець (гл.), параўн. прыспе́ць ’надысці’, паспе́ць ’укласціся ў час’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)