Раўна́ць (ровна́ць) ’раўняць, параўноўваць; даваць пароўну’ (Нас.), ’раўняць, параўноўваць’ (Ян.), стараж.-рус.ровнати ’тс’ (Смаленская грамата 1229 г.), параўн. укр.рівня́ти, рімна́ти ’раўняць; параўноўваць’, польск.równać ’тс’, чэш.rovnati ’тс’, славен.ravnáti ’раўняць; рабіць роўным’. Сюды ж ітэратыў раўнава́ць ’раўняць; параўноўваць’ (ТСБМ, Нас., Арх. Федар.), роўнава́ць ’тс’ (ТС). Ад ро́ўны (< *orvьnъ), гл. Параўн. раўняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zusámmenstellenvt
1) склада́ць, збіра́ць
2) супастаўля́ць, параўно́ўваць;
etw. zum Vergléich ~параўно́ўвацьшто-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
уподобля́тьнесов. прыпадабня́ць (да каго, да чаго); (сравнивать)параўно́ўваць(з кім, з чым);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕЛІЧЫНЯ́ў матэматыцы,
колькасная характарыстыка матэрыяльных аб’ектаў, з’яў, працэсаў, іх прыкмет і адносін; адно з асноўных матэм. паняццяў, змест якога мяняўся з развіццём матэматыкі. Паходзіць ад першапачатковага выяўлення колькасных адрозненняў аднародных паняццяў (даўжыняў, плошчаў, аб’ёмаў і інш.), якія можна параўноўваць паміж сабой і выконваць з імі арыфметычныя дзеянні. Разам з паняццямі лік, мноства, функцыя і інш. можа разглядацца як канкрэтнае ўвасабленне філас. катэгорыі колькасці. У залежнасці ад спосабу выражэння велічыні з дапамогай пэўнай колькасці сапраўдных лікаў і яе геаметрычнай інтэрпрэтацыі адрозніваюць скаляры, вектары і тэнзары. Тэрмін «велічыня» выкарыстоўваецца таксама як сінонім паняцця фізічная велічыня.