Атразьні́ ’гатунак ботаў’ (Касп., ЭШ). Няясна. Націск не дае магчымасці параўнаць з рус.дыял.отрадный ’парадны’; магчыма, ад кораня *rez‑ (адразаць), але няма ні фармальнага, ні семантычнага падмацавання гэтаму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
paradny
парадны;
mundur paradny — парадная форма
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пад’е́зд, -у/-а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. -у, гл. пад’ехаць.
2. -а. Месца, па якім пад’язджаюць да чаго-н.
П. да ракі.
3. -а. Уваход у будынак.
Парадны п.
|| прым.пад’язны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.) іпад’е́зны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
galowy
парадны;
mundur (ubiór) galowy — парадная форма
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПЕРО́ ((Perrault) Клод) (каля 1613, Парыж — 8.10.1688),
французскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры. Брат Ш.Перо. Па адукацыі ўрач, займаўся матэматыкай, фізікай, тэхнікай, археалогіяй, выконваў кардоны для габеленаў. Найб. вядомыя арх. работы П. ў Луўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667—74, і паўднёвы), якія з’яўляюцца вяршыняй ранняга франц. класіцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў арх. трактат Вітрувія.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КУРДАНЁР (франц. cour d’honneur літар. ганаровы двор),
парадны паўраскрыты двор перад будынкам, утвораны асн. будынкам і яго 2 бакавымі крыламі (радзей каланадай). Пашыраны ў еўрап. палацавай архітэктуры 17—1-й пал. 19 ст. На Беларусі найб. вядомы ў палацавых і сядзібных комплексах 18—19 ст. (Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс і інш.). Прыём параднай прасторавай кампазіцыі сучаснай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
піло́н, ‑а, м.
Масіўная, часцей за ўсё прамавугольная калона, якая падтрымлівае аркі, скляпенні, афармляе па баках уваходы ў паркі, на масты і пад. З таго боку, дзе быў парадны пад’езд, яшчэ захаваліся чатыры пілоны з закручанымі капітэлямі.Чыгрынаў.
[Грэч. pylōn — вароты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курданёр
(фр. cour d’honneur = ганаровы двор)
парадны двор палаца, асабняка, які ўтвараецца асноўным корпусам і бакавымі флігелямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)