HOOCCH2CH(NH2)COOH, заменная амінакіслата. Мал. м. 133,1. Слаба раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце і эфіры. У арганізме знаходзіцца ў свабодным стане, уваходзіць у састаў бялкоў (акрамя пратамінаў). Удзельнічае ў рэакцыях цыкла мачавіны і пераамінавання, біясінтэзе пурынаў і пірамідзінаў, папярэднік у біясінтэзе незаменных амінакіслот — метыяніну, трэаніну і лізіну ў раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Дэкарбаксіліраваннем аспарагінавай кіслаты могуць утварацца α- і β-аланіны. У абмене рэчываў аспарагінавая кіслата папярэднік і першая ступень распаду аспарагіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Антэцэ́сар ’папярэднік’ (Нас.) паралельна ці праз польск.antecesor ’тс’ з лац.antecessor ’тс’ (< ante ’перад’ + cedo ’іду’). Гіст. мовы, 1, 257 (з 1615 г.), Гіст. лекс., 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прадро́м
(гр. prodromos = папярэднік)
мед. прымета-прадвеснік хваробы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІХВЯ́РСКІ КАПІТА́Л,
першая гіст. форма капіталу. Прыносіў яго ўладальніку даход у выглядзе працэнта. Уласцівы дакапіталіст. спосабу вытв-сці, папярэднік пазыковага капіталу. Ліхвяры спаганялі за грашовыя пазыкі вял. працэнты, даводзячы дробных вытворцаў да галечы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАФО́Н (ад грэч. gramma запіс + ...фон),
механічны апарат для ўзнаўлення гуку з грамафоннай пласцінкі. Вынайдзены ў 1888 ням.інж. Э.Берлінерам (працаваў у ЗША). Партатыўны варыянт грамафона — патэфон. Папярэднік грамафона — фанограф. У 1940—50-я г. выцеснены электрафонамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зрабіць вялікім па аб’ёму, памеру. — Хочаш мець нешта накшталт рабочага кабінета, — усміхнуўся Арцём Паўлавіч. — Я табе ў сваім з прыемнасцю куток аддаў бы, гэта мой папярэднік разбухаў такі вялікі.Шахавец.
разбуха́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да разбухнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
precursor
[,prɪˈkɜ:rsər]
n.
папярэ́днік -а m.., папярэ́дніца f.; прадве́сьнік -а m., прадве́сьніца f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дрэдно́ўт
(англ. dreadnought = літар. бясстрашны)
буйны браняносец з магутнай артылерыяй, папярэднік сучаснага лінкора.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)